Сэрвісы

Мерапрыемствы да Дня беларускай навукі

Мерапрыемствы да Дня беларускай навукі

Кафедра беларускага мовазнаўства

З 19 па 23 студзеня кафедра беларускага мовазнаўства праводзіць выставу навуковых і вучэбна-метадычных выданняў супрацоўнікаў кафедры «Плён думкі нашай». Выстава падкрэслівае багацце і разнастайнасць беларускай мовы як важнага элемента культурнай ідэнтычнасці беларусаў.

Знамянальнай падзеяй стала публічная лекцыя «Беларускае пісьменства: ад старажытнасці ды нашых дзён» прафесара кафедры беларускага мовазнаўства Мікалая Рыгоравіча Прыгодзіча, якая адбылася 22 студзеня. Асветніцкае мерапрыемства пачалося з важнай паралелі: прафесар М.Р. Прыгодзіч адзначыў, што 2026 год аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Годам беларускай жанчыны, і ў сувязі з гэтым постаць Еўфрасінні Полацкай выступае сімвалам інтэлектуальнага духу, асветніцтва і адметнасці нацыянальнай культуры. Яна даказвае, што беларускія жанчыны ўжо шмат стагоддзяў таму фарміравалі духоўныя асновы нацыі, былі рухавіком асветы. Еўфрасіння Полацкая – князёўна, ігумення манастыра Святога Спаса ў Полацку першая ўсходнеславянская жанчына, кананізаваная як святая. З яе імем звязана адкрыццё першых адукацыйных устаноў і бібліятэк, стварэнне школы архітэктуры і жывапісу, развіццё рамёстваў.

М.Р. Прыгодзіч звярнуў увагу на тое, што паходжанне славянскага пісьма традыцыйна звязваецца з дзейнасцю славянскіх Першанастаўнікаў Кірылы і яго старэйшага брата Мяфодзія, якія ў 862-863 гг. стварылі першую славянскую азбуку – глаголіцу. Лектар адзначыў, што пісьменства звязана з многімі з’явамі: са структурай мовы і яе месцам і роляй у грамадстве, з культурай, рэлігіяй, палітыкай. Прафесар падрабязна спыніўся на гісторыі з’яўлення пісьменства ва ўсходніх славян, наглядна прадэманстраваў спецыфіку трох графічных сістэм – кірыліцы, лацінкі і арабікі. У кожнай з іх быў свой лёс, свая афарбоўка, свой рэлігійны, ідэалагічны і нацыянальна-культурны лёс. Усе яны з часам набывалі асаблівы характар, які адлюстроўваў самабытнасць беларускай мовы. 

ph23012026865411123.JPEG

ph230120261827636555172098.JPEG

ph2301202612342316565265.JPEG

Image

Рэсурсы

Image
Image