Сэрвісы

Падзяка старшаму выкладчыку кафедры германскага мовазнаўства Жукавай Юліі Аляксандраўне за выхаванне сына

Падзяка старшаму выкладчыку кафедры германскага мовазнаўства Жукавай Юліі Аляксандраўне за выхаванне сына

 Кіраўніцтва дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 174 г.Мінска» выказвае падзяку старшаму выкладчыку кафедры германскага мовазнаўства Жукавай Юліі Аляксандраўне за выхаванне сына Забалонкава Арцемія Дзянісавіча, вучня 8 «Б» класа гімназіі, які ў перыяд з 04.02.2026 па 07.02.2026 нёс Ганаровую Вахту Памяці ля Вечнага агню на Плошчы Перамогі горада-героя Мінска ў якасці разводзячага трэцяй змены мемарыяльнага атрада.

Плошча Перамогі ў Мінску – сімвалічнае месца сілы і памяці беларускага народа. Ужо больш за 40 гадоў лепшыя школьнікі беларускай сталіцы нясуць Вахту Памяці ля Вечнага агню.

У кожнай установе адукацыі, удастоенай гонару прадставіць сваіх вучняў у ганаровай варце, праводзіцца месячнік ганаровай Вахты памяці, падчас якога арганізоўваюцца заняткі страявой падрыхтоўкай, урокі мужнасці і экскурсіі. Стаць часткай ганаровай варты могуць не ўсе, толькі вучні 8–11 класаў, якія адпавядаюць па стане здароўя і росце. Адбор строгі. Бездакорнасць не толькі ў адточаных рухах, але і ў вонкавым выглядзе. Падрыхтоўка на ўзроўні армейскай. Пакінуць пасаду нельга, паварушыцца таксама. Дождж у твар, вецер, снег – усё трэба стойка вытрымаць.

Ганаровая місія паста № 1 – традыцыя, якая не мяняецца з гадамі. За ўвесь час існавання паста № 1 удзельнікамі атрадаў сталі звыш 40 тысяч навучэнцаў горада-героя Мінска. Галоўная мэта – аддаць даніну павагі загінулым.

Кіраўніцтва філалагічнага факультэта выказвае Вам, Юлія Аляксандраўна, шчырую падзяку за выбітнае выхаванне сына, які годна прадставіў не толькі сям’ю, але і наш факультэт. Ваш прафесіяналізм і талент педагога фарміруюць у вучнях не толькі веды, але і высокія грамадзянскія якасці. Вы сапраўдны прыклад для ўсяго нашага калектыву!

Дзякуй Вам затое, што гадуеце сапраўднага патрыёта і годнага чалавека. Жадаем Арцемію поспехаў у вучобе і ўпэненых крокаў да ажыццяўлення сваіх мар, а Юліі Аляксандраўне – моцнага здароўя, сямейнага цяпла і сіл для новых здзяйсненняў!

20260218v123004v1.jpg

20260218v123004v.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.