Сэрвісы

Падарожжа па свеце міфалагічнай спадчыны ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Падарожжа па свеце міфалагічнай спадчыны ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

10 сакавіка студэнты 1 курса спецыяльнасці «Класічная філалогія» разам з заг. кафедры А. У. Кірычэнкі, куратарам К.В. Стрыга і старшым выкладчыкам А.С. Лявончык наведалі выставачны праект «Код міфаў» у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і здзейснілі падарожжа па свеце міфалагічнай спадчыны, якая раскрывае сувязь антычнай і беларускай культур. Студэнты і выкладчыкі ўбачылі, як сюжэты і вобразы антычнай міфалогіі знайшлі адлюстраванне і атрымалі арыгінальнае пераасэнсаванне ў беларускім мастацтве, архітэктуры, арнаменце і традыцыях. У экспазіцыі прадстаўлена мноства экспанатаў: кнігі, мастацкія работы і артэфакты беларускага паходжання, сярод якіх нацыянальныя касцюмы з арнаментам «меандр», рэканструкцыі слуцкіх паясоў з відарысам старажытнагрэчаскай амфары, ручнікі XIX–ХХ стагоддзяў з інтэрпрэтацыямі грэчаскіх арнаментаў.

ph1303202612344567675489.jpg

ph1303202635487982389723892.jpg

ph1303202647687566422323.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.