Сэрвісы

Урок-гутарка “Бабуліны казкі”

Урок-гутарка “Бабуліны казкі”

11 сакавіка 2026 года старшым выкладчыкам кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Астапенка В.А. быў праведзены ўрок-гутарка “Бабуліны казкі” са студэнтамі 2 курса фізічнага факультэта.  Дадзенае мерапрыемства аказалася не проста вучэбным заняткам, а самым сапраўдным падарожжам у дзяцінства.

Галоўнымі героямі ўрока сталі бабулі нашых замежных студэнтаў. Навучэнцы падрыхтавалі кранальныя апавяданні аб сваіх бабулях. Яны не проста вучыліся апісваць знешнасць і характар (хоць і гэта таксама!), яны ўпусцілі нас у свае сем'і. Мы ўбачылі фатаграфіі, з якіх глядзелі самыя родныя вочы – строгія і смяшлівыя, са зморшчынкамі каля скроняў і сівымі валасамі. Яны гаварылі аб звычках і сямейных традыцыях. Было вельмі прыемна чуць, як у іх апавяданнях ажываюць цёплыя ўспаміны з далёкага Туркменістана.

Таксама студэнты выконвалі творчы міні-праект, у якім адказвалі на 4 пытанні: 1) што бабуля любіла рабіць? 2) якая яе любімая страва? 3) якімі трыма прыметнікамі можна ахарактарызаваць бабулю? 4) чаму вы яе любіце? У выніку атрымаўся калектыўны партрэт “ідэальнай бабулі”, у якім злучыліся ўсе лепшыя якасці – дабрыня, мудрасць, цярпенне і ўменне смачна накарміць.

Галоўнае, што вынеслі мы з гэтай сустрэчы, – гэта разуменне, што слова “бабуля” гучыць аднолькава цёпла на ўсіх мовах свету. Мерапрыемства было прысвечана Году беларускай жанчыны і атрымалася па-сапраўднаму душэўным, мілым і вельмі шчырым. Дзякуй нашым туркменскім студэнтам за тое, што падзяліліся часцінкай свайго сэрца!

ph17032026819182783789092893808.jpg

ph17032026918798479387.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.