Сэрвісы

Круглы стол «Розум і цела. Барацьба са стомленасцю праз павышэнне кагнітыўнага тонусу: спосабы»

Круглы стол «Розум і цела. Барацьба са стомленасцю праз павышэнне кагнітыўнага тонусу: спосабы»

31.03.2026 у адпаведнасці з планам выхаваўчай і ідэалагічнай работы і ў рамках вывучэння тэмы “Тайм-мэнэджмент. Асноўныя стратэгіі тайм-мэнэджменту. Баланс і энергія: як не выгарэць пры высокай нагрузцы» вучэбнай дысцыпліны «Асноўная замежная мова (англійская) - 6» старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства А.І. Сідаровіч і студэнты ІІІ курса групы 9 правялі круглы стол “Brain and body. Fight the fatigue through cognitive vitality capacity: ways» («Розум і цела. Барацьба са стомленасцю праз павышэнне кагнітыўнага тонусу: спосабы»). Мерапрыемства накіравана на абмеркаванне праблемы кіравання працоўным часам ва ўмовах высокіх нагрузак і стомленасці з улікам рацыянальнага размеркавання кагнітыўных намаганняў і падтрымання адукацыйных прыярытэтаў. У рамках мерапрыемства студэнты падрыхтавалі індывідуальныя і групавыя прэзентацыі з аглядам тэарэтычных і практычных падстаў, ідэй, метадаў, ініцыятыў і прыёмаў па кіраванні кагнітыўным рэсурсам.

Абмеркаванне спосабаў размеркавання энергетычнага бюджэту, узаемадзеяння розуму і цела ў захаванні і спажыванні энергіі, у тым ліку фарміраванні звычак стратэгічнага размеркавання часу, садзейнічала актыўнай уцягнутасці кожнага студэнта ў практычнае асэнсаванне праблематыкі. Падводзячы вынікі, студэнты падзяліліся ўражаннямі аб абмеркаваных пытаннях у рамках круглага стала.

«Тэма круглага стала была асабліва актуальная для нас як для студэнтаў. У рамках мерапрыемства мы падзяліліся ўражаннямі і ўласным вопытам, а таксама абмеркавалі практычныя парады па вырашэнні праблем стрэсу і тайм-мэнэджменту. Заняткі ў такім фармаце атрымаліся вельмі прадуктыўнымі і карыснымі», – адзначыла Дар'я Фамінова.

«Мне вельмі спадабалася ідэя абмеркавання тэмы стрэсу і стомленасці ў рамках круглага стала, бо мы змаглі абмеркаваць шмат цікавых фактаў, парад, і англійскіх тэрмінаў, звязаных з нашай тэмай.», – падкрэсліла Паліна Сачышына.

«Круглы стол – цудоўнае мерапрыемства, каб абагуліць матэрыял па пройдзеных тэмах. У сваіх прэзентацыях мы актыўна выкарыстоўвалі актуальны вакабуляр, а таксама аналізавалі такія крыніцы, як відэа і артыкулы», ‒ дадала Леаніла Сушкевіч.

«Круглы стол атрымаўся сапраўды жывым. Мы не проста гаварылі пра час — мы гаварылі пра сувязь розуму і цела. Аказваецца, стомленасць можна перамагчы не толькі сном, але і праз рух, пераключэнне, усвядомленасць. Кожны падзяліўся сваім вопытам, і стала зразумела: універсальнага спосабу няма. Трэба шукаць сваё. І памятаць: энергія — гэта тое, што трэба берагчы і своечасова аднаўляць. Дзякуй за шчырую размову!», - рэзюмавала Ніколь Топпіш.

ph0304202619273987123.jpg

ph030420261927938791273.jpg

ph03042026912739873987123.jpg

ph030420269182719739173.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.