Сэрвісы

Прафарыентацыйная сустрэча з вучнямі ДУА «Сярэдняя школа № 73 імя М.Ф. Шмырова г. Мінска»

Прафарыентацыйная сустрэча з вучнямі  ДУА «Сярэдняя школа № 73 імя М.Ф. Шмырова  г. Мінска»

02.04.26 у рамках педагагічнай практыкі студэнткі 4 курса спецыяльнасці «рамана-германская (нямецкая) філалогія» Анастасія Васількова, Яна Галец і Паліна Валадзько (кіраўнік практыкі – дацэнт кафедры германскага мовазнаўства С.С. Катоўская) правялі прафарыентацыйную сустрэчу з вучнямі 9-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 73 імя М.Ф. Шмырова г. Мінска».

Мэта мерапрыемства – пазнаёміць старшакласнікаў школы з філалагічным факультэтам БДУ, праінфармаваць аб напрамках падрыхтоўкі спецыялістаў і спецыфіцы навучання на факультэце вядучай ВНУ краіны.

Сустрэча суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй філалагічнага факультэта. Студэнткі расказалі аб перспектывах навучання на філалагічным факультэце, дысцыплінах, якія вывучаюцца, і насычаным студэнцкім жыцці. Школьнікаў цікавілі тэрміны навучання, магчымасці вывучэння другой замежнай мовы, месцы размеркавання. Падчас гутаркі высветлілася, што вучні крыху спалоханыя высокімі прахаднымі баламі на спецыяльнасць «рамана-германская філалогія». Тым не менш, ім было цікава даведацца пра вопыт студэнтак: ці падабаецца ім вучыцца на філалагічным факультэце і дзе цікавей: ва ўніверсітэце ці ў школе. Мерапрыемства прайшло ў спакойнай, сяброӯскай атмасферы, паколькі студэнткі паспелі заслужыць аўтарытэт і павагу ў школьнікаў за час праведзеных з імі ўрокаў.

Кіраўніцтва школы і вучні падзякавалі арганізатарам сустрэчы за магчымасць атрымаць інфармацыю пра філалагічную адукацыю з першых вуснаў і стымул яшчэ раз задумацца пра выбар прафесіі.

ph0304202619287392739273.jpg

ph030420261283798273971.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.