24 сакавіка кафедра кітайскай філалогіі правяла прэзентацыю студэнцкага праекта «Кітайскі сшытак: зборнік перакладаў твораў кітайскай літаратуры», які атрымаў падтрымку кіраўніцтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2025 годзе.
Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю моладзевай ініцыятывы, удасканальванне прафесійных уменняў і навыкаў студэнтаў спецыяльнасці «Усходняя філалогія», а таксама шляхоў сацыялізацыі вынікаў іх навучання і навукова-даследчай работы на філалагічным факультэце БДУ.
У рамках прэзентацыі выступілі дацэнт кафедры кітайскай філалогіі Вераніка Жукавец і студэнты 4 курса, члены гуртка перакладчыкаў «Дыялог», Уладзіслаў пятрашка, Аляксандра Найдзен, Марыя Казлоўская і Мілана Атрошчанка, якія расказалі аб сваёй перакладчыцкай дзейнасці, прачыталі вершы на кітайскай, беларускай і рускай мовах.



BY

