Сэрвісы

Конкурс эсэ на нямецкай мове «Жанчына, якой можна ганарыцца»

Конкурс эсэ на нямецкай мове «Жанчына, якой можна ганарыцца»

07.04.26 у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году беларускай жанчыны, дацэнт кафедры германскага мовазнаўства Катоўская С.С. правяла са студэнтамі 3 курса 10 групы (спецыяльнасць «нямецкая філалогія») конкурс эсэ, прысвечаных жанчынам Беларусі. Мэтай мерапрыемства стала развіццё пазнавальнай актыўнасці студэнтаў, патрыятызму і ўважлівага стаўлення да блізкіх людзей. Падчас мерапрыемства студэнты прадставілі фота абраных імі жанчын і расказалі, чаму іх жыццё і дзейнасць могуць служыць прыкладам.

Ў сваіх эсэ маладыя людзі звярнулі ўвагу на жанчын розных эпох і сфер грамадскага жыцця: ад дзеячак сярэднявечча да сучасных музыкаў. Былі прадстаўлены беларускія паэтэсы і пісьменніцы, спартсменкі, заваёўніцы космасу, спявачкі… У якасці найбольш запамінальных былі адзначаны эсэ пра Алаізу Пашкевіч (падрыхтавала Лізавета Наскавец), Францішку Уршулю Радзівіл (прадставіла Вікторыя Галкіна), Дар’ю Домрачаву (распавядала Вікторыя Маргелава).

Пераможцай конкурсу прызнана Дар’я Вежнавец, якая расказала пра сваю школьную настаўніцу нямецкай мовы з Полацка. «Алена Аляксееўна Чэкмарова – чалавек, які валодае неверагоднымі ведамі і вялікім сэрцам. Яна падрыхтавала не адно пакаленне вучняў – пераможцаў алімпіяд па нямецкай мове», – піша ў сваім эсэ Дар’я. Для ўдзельнікаў мерапрыемства было прыемнай нечаканасцю, што сярод такіх пераможцаў Рэспубліканскай алімпіяды, выхаваных Аленай Аляксееўнай, – не толькі сама Дар’я Вежнавец, але і яшчэ адна студэнтка спецыяльнасці «нямецкая філалогія» – Марыя Малахоўская (4 курс). Такія настаўнікі, як Алена Аляксееўна, прывіваюць школьнікам любоў да мовы і да прафесіі настаўніка, таму краіна можа імі ганарыцца.

Усе паведамленні знайшлі водгук у аўдыторыі, бо ў кожным з іх праявіліся не толькі моўныя кампетэнцыі, але і творчыя здольнасці студэнтаў.

ph080420261924709238409384.png

ph0804202619273092409234.jpeg

ph080420261927498274983274.jpeg

ph0804202619284789374928374.jpg

ph0804202619837498374029384.jpeg

Image

Рэсурсы

Image
Image