23 красавіка 2026 года на філалагічным факультэце да 40-годдзя чарнобыльскай трагедыі прайшла віктарына «Што я ведаю пра катастрофу на Чарнобыльскай АЭС?», арганізаваная кафедрай тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства. У віктарыне прынялі ўдзел студэнты 3 курса спецыяльнасці «беларуская філалогія» і выкладчыкі кафедры – загадчык дацэнт Таццяна Марозава і дацэнты Вольга Прыемка і Ларыса Гедзімін.
Група была падзелена на тры каманды на чале з ментарам-выкладчыкам. Складалася віктарына з двух раўндаў. У першым раўндзе каманды атрымалі па 10 пытанняў і пад кіраўніцтвам ментара пасля падрыхтоўкі адказвалі на іх. У другім раўндзе трэба было даць адказ адразу – хто хутчэй. Мэтай віктарыны стала не імкненне да перамогі, а актуалізацыя памяці аб першай тэхнагеннай катастрофе ХХ стагоддзя.
Напрыканцы студэнты і выкладчыкі паглядзелі ўрывак з дакументальнага фільма Уладзіміра Асьмініна «Чарнобыль. Папярэджанне», у якім расказвалася пра гераічныя дзеянні пажарных і салдат і горад Прыпяць, пакінуты жыхарамі.
Напрыканцы была зроблена выснова аб тым, што кожнае пакаленне павінна несці адказнасць за свае ўчынкі і дзеянні, каб у іх нашчадкаў была будучыня.




BY

