Сэрвісы

Магістрант кафедры рускай мовы стаў лаўрэатам міжнароднага конкурсу

Магістрант кафедры рускай мовы стаў лаўрэатам міжнароднага конкурсу

Магістрант кафедры рускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзмітрый Суднік удастоены дыплома лаўрэата за другое месца ў X Міжнародным конкурсе навукова-даследчых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «У свеце навукі: пытанні філалогіі, лінгвадыдактыкі і перакладазнаўства».

Яго даследаванне «Сложности в интерпретации заголовочных слов, включающих внутрисловные скобки» было высока ацэнена міжнародным журы. Работа выканана пад навуковым кіраўніцтвам загадчыка кафедры рускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта доктара філалагічных навук прафесара І. С. Роўды.

Конкурс арганізаваны Чувашскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя І. Я. Якаўлева (Расійская Федэрацыя) і Карагандзінскім нацыянальным даследчым універсітэтам імя акадэміка Я. А. Букетава (Рэспубліка Казахстан).

ph300420261927827398179273.png

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.