Сэрвісы

Круглы стол «Беражное стаўленне да прыродных рэсурсаў – маркер самасвядомасці».

Круглы стол «Беражное стаўленне да прыродных рэсурсаў – маркер самасвядомасці».

30.04.2026 старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Ю. А. Жукава і студэнты 1 курса рамана-германскай (англійскай) філалогіі правялі круглы стол на тэму «Беражное стаўленне да прыродных рэсурсаў – маркер самасвядомасці».

Мэта мерапрыемства – сфарміраваць у студэнтаў разуменне асабістай экалагічнай адказнасці як комплекснага паказчыка сталасці асобы, заснаванага на ўсведамленні сваёй узаемасувязі з планетай і будучымі пакаленнямі.

Студэнты разам шукалі адказы на пытанні: чаму разумнае спажыванне - гэта прыкмета сталасці, як экалагічная адказнасць звязана з патрыятызмам і клопатам аб будучых пакаленнях, чаму «зялёная" эканоміка выгадная. Абмеркаванні стымулявалі студэнтаў да пераходу ад пасіўнага разумення праблем да актыўных дзеянняў, прыняцця ўсвядомленых рашэнняў у побыце, вучобе і будучай прафесійнай дзейнасці. Удзельнікі мерапрыемства прааналізавалі сувязь паміж паняццямі «асабістая адказнасць», «грамадзянская пазіцыя» і «беражлівыя адносіны да прыроды», а таксама пракаментавалі фарміраванне экалагічнай свядомасці праз адукацыю, СМІ і асабісты прыклад.

Па выніках круглага стала студэнты сфарміравалі спіс асабістых абавязацельстваў, якія кожны ўдзельнік можа выконваць для зніжэння спажывання рэсурсаў у паўсядзённым жыцці.

ph040520269174837409183409.jpg

ph040520261928793817298313.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.