7 мая 2026 года ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 81-й гадавіны Вялікай Перамогі, студэнты 2 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» пад кіраўніцтвам дацэнта С. М. Якуба прэзентавалі свае эсэ «Помнім сэрцам: ліст у мінулае». У лістах навучэнцы перадалі пачуццё гонару за сваіх гераічных продкаў, выказалі ім словы падзякі за магчымасць жыць і вучыцца пад чыстым, бясхмарным небам, паабяцалі захоўваць памяць пра трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра гераічныя ўчынкі сваіх прадзедаў, выказалі намер прыкласці ўсе намаганні для захавання міру і спакою на роднай зямлі.




BY

