Сэрвісы

Круглы стол «Маладая сям’я: праблемы і дзяржаўная падтрымка»

Круглы стол «Маладая сям’я: праблемы і дзяржаўная падтрымка»

15.05.2026 старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Ю. А. Жукава і студэнты 2 курса рамана-германскай (англійскай) філалогіі правялі круглы стол на тэму «Маладая сям’я: праблемы і дзяржаўная падтрымка», прысвечаны Міжнароднаму дню сям’і.

Мэта мерапрыемства – фарміраванне ў студэнтаў рэалістычных уяўленняў аб сучаснай мадэлі маладой сям’і, асэнсаванне сацыяльна-эканамічных цяжкасцей на старце сямейнага жыцця і інфармаванне аб даступных дзяржаўных мерах падтрымкі сем’яў.

Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся на групы, кожная з якіх даследавала адну праблемную сферу: жыллёвае пытанне, фінансавую стабільнасць, баланс працы і выхавання дзяцей, кар’ерныя абмежаванні маладых бацькоў. Важным вынікам круглага стала стала разуменне неабходнасці сістэмнага падыходу да праблем маладой сям’і. Студэнты прааналізавалі паняцце «маладая сям'я» і вызначылі існуючыя фінансавыя, жыллёвыя, псіхалагічныя выклікі, з якімі сутыкаюцца маладыя пары ў планаванні сямейнага бюджэту. Асобная ўвага ў час дыскусіі была нададзена эфектыўнасці дзяржаўных праграм, накіраваных на падтрымку маладых сем'яў. Студэнты акцэнтавалі ўвагу на тым, што дзяржава прадастаўляе інструменты для годнага ўзроўню жыцця, але поспех сям'і залежыць ад дзеянняў саміх маладых людзей.

ph19052026298301938-48.jpg

ph19052026827317379.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.