18 мая на філалагічным факультэце (вул. Даўгабродская, 20) адбылося ўзнагароджванне ўдзельнікаў конкурсу плакатаў «Свету – Мір!». У конкурсе прынялі ўдзел замежныя студэнты 1–3 курсаў спецыяльнасцей «Руская філалогія» і «Рамана-германская філалогія». Арганізатарамі гэтага мерапрыемства выступілі кафедра прыкладной лінгвістыкі і намеснік дэкана на грамадскіх пачатках па навучальнай працы з замежнымі студэнтамі Таццяна Іосіфаўна Місько.
Мерапрыемства было праведзена з мэтай згуртавання замежных студэнтаў, якія прадстаўляюць розныя краіны і культуры, а таксама фарміравання ў іх агульнага пачуцця прыналежнасці да адзінай супольнасці. Назва «Свету – Мір!» азначае пажаданне спакою і згоды ўсёй чалавечай супольнасці, падкрэсліваючы, што гармонія паміж людзьмі розных культур магчымая праз узаемную павагу і дыялог.
На працягу тыдня ўсе навучэнцы і выкладчыкі факультэта мелі магчымасць разглядаць візуальныя паведамленні замежных студэнтаў, спрабаваць разгадаць данясенне аўтарам канкрэтнай ідэі або закліку да дзеяння.
Для ацэньвання плакатаў была створана незалежная конкурсная камісія ў складзе намесніка дэкана на грамадскіх пачатках па навучальнай працы з замежнымі студэнтамі Таццяны Іосіфаўны Місько, загадчыка кафедры прыкладной лінгвістыкі Аксаны Міхайлаўны Дарагакупец-Навіцкай, дацэнта кафедры прыкладной лінгвістыкі Наталлі Мікалаеўны Скварцовай, студэнтаў 4 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» Чжан Сяахань і Сунь Цзяацзяо.
У працэсе доўгага і бурнага абмеркавання былі вызначаны конкурсныя месцы.
Першае месца занялі: каманда студэнтаў 3 курса 21 групы спецыяльнасці «Руская филалогія» Досава Насіба, Абдулаева Азіза, Цынь Янмэйцянь (куратар – Святлана Вячаславаўна Халілі-Квасава); студэнты 1 курса спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія» Сапаева Огулашт і Багул Хамамедава (куратар – Валянціна Сяргееўна Селязнёва); студэнтка 1 курса спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія» Бердыева Энемджан.
Другое месца занялі: каманда студэнтаў 1 курса 21 групы спецыяльнасці «Руская філалогія» Ілмырадава Майса, Таганава Айджэрэн і Аразкулыева Багул (куратар – Кацярына Уладзіміраўна Лексіна); каманда студэнтаў 3 курса 22 групы спецыяльнасці «Руская філалогія» Атыбаева Гульшат, Ашыраў Ылхам, Арджанава Нурана, Дурдыева Огултач, Гутымава Мерджэн, Курбанава Зеба (куратар – Аляксандр Юр’евіч Смірноў); студэнтка 1 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» Таганава Айджэрэн.
Трэцяе месца занялі: каманда студэнтаў 1 курса 22 групы спецыяльнасці «Руская філалогія» Сарыева Бахар, Татава Гоўхер, Хаджанава Огулджан (куратар – Наталля Юр’еўна Гусева); студэнтка 3 курса 23 групы спецыяльнасці «Руская філалогія» Ахмедава Огулназ (куратар – Марына Васільеўна Свірыдовіч).
Удзельнікі, якія занялі прызавыя месцы, атрымалі заслужаныя падарункі.
У выніку мерапрыемства ўмацавала міжкультурныя сувязі ўнутры самой замежнай студэнцкай групы, знізіла адчуванне ізаляванасці кожнага асобнага студэнта і заклала асновы для далейшых самастойных узаемаадносін і ўзаемадапамогі.








BY

