Сэрвісы

“Чалавек з усмешлівай душой”: да 95-годдзя з дня нараджэння Алега Лойкі

“Чалавек з усмешлівай душой”: да 95-годдзя з дня нараджэння Алега Лойкі

19 мая 2026 г. на філалагічным факультэце БДУ прайшлі тэматычныя заняткі, прысвечаныя 95-годдзю з дня нараджэння Алега Лойкі, вядомага беларускага паэта, пісьменніка і літаратуразнаўцы, члена-карэспандэнта АН БССР, доктара філалагічных навук, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР. Арганізатарам мерапрыемтсва выступіла загадчык кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства дацэнт Таццяна Марозава. Удзельнікамі і слухачамі сталі студэнты 3 курса спецыяльнасці “беларуская філалогія”, а таксама спецыяліст кафедры Валерыя Уласевіч.

Марыя Руцкая, Ксенія Суроўева і Таццяна Швец прадэманстравалі прэзентацыю пра жыццёвы і творчы шлях Алега Антонавіча: пра пачатак творчасці і адукацыю, акадэмічную кар’еру, педагагічную і грамадскую дзейнасць, паэтычныя зборнікі і выданні для дзяцей, аўтарства дакументальнага фільма “Максім Багдановіч” (1990) і пераклады. Валерыя Аўчыннікава і Марыя Руцкая прачыталі вершы паэта розных часоў і тэматыкі.

Марыя Аніперава пазнаёміла прысутных з прэзентацыяй пра навуковыя даследаванні Алега Лойкі, у якой адзначыла, што ён з’яўляецца аўтарам больш за 450 навуковых публікацый, шасці манаграфій, двухтомнага выдання “Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд”, падручніка “Старабеларуская літаратура”; аўтарам праграм па старабеларускай літаратуры і беларускай літаратуры XVIII – пачатку XX ст., адным са складальнікаў хрэстаматыі для ВНУ “Беларуская літаратура XIX ст.”.

Асобна Марыя Аніперава засяродзіласмя на тым, што навуковая і педагагічная дзейнасць Алега Лойкі была непарыўна звязана з Беларускім дзяржаўным універсітэтам. Тут ён вучыўся, скончыў філалагічны факультэт (абараніў кандыдацкую дысертацыю пад назвай “Адам Міцкевіч і беларуская літаратура” (1956) і доктарскую на тэму “Максім Багдановіч і праблемы развіцця беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя” (1969)), працаваў выкладчыкам, прафесарам, загадчыкам кафедры беларускай літаратуры і дэканам філалагічнага факультэта. Сучаснікі адзначалі, што А. Лойка быў не толькі выдатным навукоўцам, але і сапраўдным настаўнікам, які здолеў выхаваць цэлае пакаленне беларускіх літаратараў, даследчыкаў і выкладчыкаў. Яго лекцыі былі эмацыянальнымі, насычанымі, нагадвалі “тэатр аднаго акцёра” і заўсёды мелі на мэце не толькі перадачу ведаў, але і выхаванне любові да беларускай культуры.

Напрыканцы мерапрыемства Аляксей Дубоўскі і Мікіта Глузд выканалі пад гітару песні на вершы Алега Лойкі пад музыку ўласнага сачынення (рэфлексію пра каханне і пра Афганістан).

У заключэнне было адзначана, што падобныя заняткі з’яўляюцца найбольш цікавай формай паглыбленага вывучэння творчасці пісьменнікаў і паэтаў і добрым напамінаннем пра выкладчыкаў роднага факультэта.

ph21052026187949793.jpg

ph210520261078277840.jpg

ph210520268717493792.jpg

ph210520268739238917.jpg

ph21052026198293829840.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.