Сэрвісы

З Днём ведаў!

З Днём ведаў!

1 верасня 2026 года куратары кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства старшы выкладчык Святлана Крылова (куратар 5-й групы 3-га курса спецыяльнасці "Руская філалогія") і дацэнт Алена Вострыкава (куратар 13-й групы 3-га курса спецыяльнасці "Славянская філелогія") провялі гутарку са студэнтамі сваіх груп гутарку на тэму «Веды сёння – сіла і росквіт Беларусі заўтра!».

Куратары пазнаёмілі студэнтаў з відэаматэрыяламі аб дасягненнях суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця краіны. Мэта гутаркі – сфарміраваць у студэнтаў разуменне каштоўнасці адукацыі як асновы будучага росквіту Беларусі і захавання суверэнітэту нашай рэспублікі. Падчас абмеркавання ключавых аспектаў інфармацыйнага матэрыялу студэнты адзначылі, што добра ўсведамляюць сваё дачыненне да развіцця народнай гаспадаркі і гарантавання бяспекі сваёй краіны праз асваенне прафесійных кампетэнцый.

Вера Кулікова, студэнтка 5-й групы 3-га курса спецыяльнасці "Руская філалогія", расказала пра навуковыя дасягненні і распрацоўкі БДУ і лічыць іх найбольш важнымі для развіцця касманаўтыкі, інфармацыйных тэхналогій, медыцыны і біятэхналогій. Студэнтка таксама расказала пра сваю навуковую дзейнасць і пра тое, што пасля заканчэння ўніверсітэта плануе працаваць школьным настаўнікам.

Студэнты актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні інфармацыйных матэрыялаў, дзяліліся сваім бачаннем перспектыў далейшага развіцця беларускай навукі і адукацыі ва ўмовах глабалізацыі, расказвалі аб тым, як яны бачаць асабісты ўнёсак кожнага студэнта ў будучае развіццё і працвітанне краіны з дапамогай якаснай адукацыі, прафесійнага росту і магчымасцей самарэалізацыі ў сферы адукацыі.

Image

Рэсурсы

Image
Image