Сэрвісы

Марафон працаўладкавання

Марафон працаўладкавання

10 верасня 2026 года куратары 3 курса дацэнт Алена Вострыкава (13 група спецыяльнасці «славянская філалогія») і старшы выкладчык Святлана Крылова (5 група спецыяльнасці «руская філалогія») кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ правялі мерапрыемства ў рамках акцыі «Марафон працаўладкавання студэнцкай моладзі». На мерапрыемстве прысутнічала загадчык кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства дацэнт Таццяна Марозава, якая павіншавала студэнтаў з пачаткам навучальнага года, расказала пра важнасць працаўладкавання студэнтаў у школах, у рэдакцыях беларускіх часопісаў і ў іншых установах.

Дацэнт Алена Вострыкава азнаёміла студэнтаў з асноўнымі палажэннямі і мэтамі акцыі, з інфармацыйным лістом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.08.2026 аб магчымасцях і перспектывах працаўладкавання студэнтаў на прадпрыемствы рэальнага сектара эканомікі нашай Рэспублікі з улікам спецыяльнасці.

Старшы выкладчык Святлана Крылова расказала пра базавыя школы кафедры (СШ № 72 і СШ № 87 г Мінска), дзе ўжо зараз ёсць неабходнасць у настаўніках беларускай мовы і літаратуры і рускай мовы і літаратуры. Асабліва было адзначана, што ў далейшым гэта магчымасць размеркавання пасля заканчэння ўніверсітэта.

Студэнты распавялі пра тое, што ўжо працуюць у школах г. Мінска: Паліна Цімашэнка – у СШ № 228, Вераніка Анохіна – у СШ № 46, Аліна Лычык – у СШ № 136, Паліна Дваранская працуе рэдактарам аддзела ў часопісе «Бярозка».

Напрыканцы мерапрыемства студэнты падзяліліся сваімі планамі наконт будучага працаўладкавання, адзначылі, што ў асноўным усе пасля заканчэння філалагічнага факультэта будуць працаваць у школах настаўнікамі.

Напрыканцы дацэнт Алена Вострыкава падвяла вынікі гутаркі і адказала на пытанні студэнтаў.

ph1409202610928398109230.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image