Сэрвісы

Суладдзе літаратур

Суладдзе літаратур

25 верасня 2026 года на філалагічным факультэце БДУ адбудзецца XV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай”, прысвечаная 135-годдзю М.Багдановіча і 105-годдзю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

На ўдзел у канферэнцыі пададзена 64 заяўкі ад выкладчыкаў і маладых даследчыкаў з Сыктыўкарскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Піцірыма Сарокіна, Ульянаўскага філіяла Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы, Барысаглебскага філіяла Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасiннi Полацкай, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва, Мінскага гарадскога машынабудаўнічага каледжа; навуковыя супрацоўнікі і маладыя даследчыкі Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі (Масква), Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі»; стылістычны рэдактар упраўлення рэдакцыйна-выдавецкай работы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

На канферэнцыі плануецца абмеркаваць пытанні творчасці Максіма Багдановіча, беларускіх, рускіх і іншанацыянальных пісьменнікаў і паэтаў у аспектах тэорыі, гісторыі і паэтыкі літаратуры, кампаратывістыкі, літаратурных сувязяў і кантактаў, мастацкага перакладу, нацыянальнага і сусветнага літаратурнага працэсу, літаратурнай і моўнай адукацыі і інш. Пазнаёміцца з праграмай канферэнцыі можна тут.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.