29 верасня 2026 года ў межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня настаўніка, студэнты 1 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» пад кіраўніцтвам дацэнта С. М. Якуба прэзентавалі свае эсэ «Славім імя тваё, Настаўнік!». У творчых работах навучэнцы перадалі пачуццё павагі да сваіх настаўнікаў, гонару за іх дасягненні ў прафесіі, выказалі словы падзякі педагогам за магчымасць атрымаць трывалыя веды, спазнаць душу беларускага народа і яго багатую гісторыю, магчымасць адчуць сябе часцінкай непаўторнага Сусвету.
Менавіта настаўнік стаіць ля вытокаў асобы і выконвае сваю надзвычайную місію – берагчы нацыянальную спадчыну і перадаваць яе наступным пакаленням. Пакуль у класах гучыць жывы голас педагога, у нашай краіны будзе надзейная будучыня.


BY

