Сэрвісы

БЕЛАРУСЬ ГАСЦІННАЯ

БЕЛАРУСЬ ГАСЦІННАЯ

28 верасня 2026 года студэнтамі 1 курса спецыяльнасці “Славянская філалогія” пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры беларускага мовазнаўства Анжалікі Садоўскай была арганізавана інтэрактыўная гульня-вандроўка “Беларусь гасцінная”, прымеркаваная да Міжнароднага дня турызму, які адзначаецца ў свеце 27 верасня.

 Падчас мерапрыемства студэнты-філолагі прадставілі распрацаваныя імі маршруты віртуальных падарожжаў па цікавых мясцінах Беларусі. Кожны з ўдзельнікаў паспрабаваў сябе ў ролі экскурсавода і  правёў для іншых віртуальную экскурсію па ўлюбёных куточках нашай краіны, сталіцы або сваёй малой радзімы.

Бурая Таццяна распавяла пра жамчужыну Беларусі – Нясвіжскі  палацава-паркавы комплекс, яго заснавальнікаў, гаспадароў і легенды палаца, а таксама выказала сваё меркаванне, чаму кожнаму беларусу і госцю краіны патрэбна наведаць гэта месца. Грачанік Антон пазнаёміў аўдыторыю са знакамітымі месцамі і культурнымі падзеямі сваёй малой радзімы – Пастаў і Пастаўскага раёна, правёў віртуальную экскурсію па Палацы Тызенгаўза і неагатычным касцёле Святога Антонія Падуанскага, падзяліўся маляўнічымі  ўласнымі фотаздымкамі з культурна-спартыўнага фестывалю “Вытокі”. Далашэцкі Арцём запрасіў аднагрупнікаў на вандроўку ў Бабруйск, а Каласкова Юлія прадставіла аўдыторыі любімыя месцы адпачынку моладзі ў Мінску. Карнеева Ангеліна пазнаёміла прысутных з гісторыяй і сучаснасцю горада-спадарожніка Смалявічаў праз прызму гісторыю сваёй сям’і, дапоўніўшы віртуальнае падарожжа яркімі фотаздымкамі з сямейнага альбома. Вандроўка, падрыхтаваная Кучаравай Марыянай, пралягала праз беларускую Прагу і каралеўскі горад – Гродна, возера Нарач, вёскі Наносы і Парэчча ў Гродзенскім раёне. Палазнік Аліса расказала прысутным пра сваё ўлюбёнае месца ў Мінску – Камсамольскае возера. Парфененка Васіліса распрацавала і прадставіла прысутным гастранамічны тур па Мінску, што было з яе боку не выпадковым, паколькі ў вольны ад вучобы час студэнтка падпрацоўвае барыста ў сетцы рэстаранаў хуткага абслугоўвання Маk.by. Завяршыла прэзентацыю вандровак па Беларусі эмацыйнае выступленне Піскуровіч Алены, якая распавяла пра знакавыя мясціны і цікавосткі Вілейшчыны.

Падчас мерапрыемства ўсе яшчэ раз пераканаліся, што турызм выконвае важную ролю ў захаванні багатай гістарычнай спадчыны, унікальных прыродных краявідаў і культурных каштоўнасцей. І што бясспрэчна, Беларусь – краіна, прыдатная для знешняга і ўнутранага турызму, край з багатай гісторыяй і культурай, непаўторнай прыродай і ўнікальнымі помнікамі архітэктуры.

ph0610202601289893.jpg

ph0610202619827381.jpg

ph0610202691287387.jpg

ph0610202619273891723.jpg

ph06102026873827387928.jpg

ph06102026982173817283.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image