Сэрвісы

5-я міжнародная навуковая канферэнцыя «Рамана-германскія літаратуры: традыцыі і сучаснасць» 8–10 кастрычніка 2026 года

5-я міжнародная навуковая канферэнцыя «Рамана-германскія літаратуры: традыцыі і сучаснасць» 8–10 кастрычніка 2026 года

На філалагічным факультэце БДУ 8–10 кастрычніка 2026 года адбылася 5-я міжнародная навуковая канферэнцыя «Рамана-германскія літаратуры: традыцыі і сучаснасць». Колькасць заявак, пададзеных на ўдзел у канферэнцыі, – 177.

Падчас канферэнцыі з дакладамі выступілі 114 удзельнікаў (44 — у вочным фармаце, 70 — у дыстанцыйным фармаце). З іх: 17 дактароў навук, 49 кандыдатаў навук, 7 старшых выкладчыкаў, 4 выкладчыкі, 23 аспіранты (з іх 4 — замежныя з КНР, Ірака і Сірыі), 4 магістранты, 10 студэнтаў.

Удзельнікі канферэнцыі прадставілі філалагічныя школы вядучых універсітэтаў Беларусі (Мінск — БДУ, БДПУ ім. М. Танка, БДУЗМ; Гродна — ГрДУ ім. Я. Купалы; Гомель — ГДУ ім. Ф. Скарыны, Брэст — БрДУ ім. А.С. Пушкіна; Наваполацк — ПДУ ім. Ефрасінні Полацкай, Баранавічы — БарДУ), Расіі (Масква — ІНІГН РАН, Ліцінстытут ім. А. М. Горкага МДУ ім. М. В. Ламаносава, МПДУ, МДПУ, РУДН ім. П. Лумумбы, РАНХіДС, Дыпламатычная акадэмія МДІМА МЗС РФ, ДУП; Санкт–Пецярбург — СПбДУ, РДПУ ім. А.І. Герцэна, СПбУТУіЭ, Выдавецтва «Азбука–Аттыкус», СПбДУПТіД, РДГМУ Ін–т «Палярная Акадэмія»; Екацярынбург — УФУ; Казань — КФУ; Ніжні Ноўгарад — ННДУ ім. Н. І. Лабачэўскага, НДЛУ ім. Н.А. Дабралюбава, НДУ ВШЭ, НТУ ім. Я.А. Яўсцігнеева; Перм — ПДНДУ; Краснаярск — КДПУ ім. В.П. Астаф'ева; Омск — ОмДУ ім. Ф. М. Дастаеўскага, Уфа — БДПУ ім. М. Ахмулы, Данецк — ДДПУ ім. В. Шаталава, Варонеж — ВДУ, Сімферопаль — КФУ ім. В. І. Вярнадскага, Таганрог — ПФУ).

Упершыню ў працы канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы вядучых універсітэтаў Азербайджана (АУІ, АДУ), Аўстрыі (Універсітэт Інсбрука).

У рамках працы двух пленарных пасяджэнняў і 7 секцый былі закрануты актуальныя тэмы па наступных напрамках рамана–германскай філалогіі і кампаратыўных сувязях беларускай, рускай і замежнай літаратуры:

  1. Дыялог рамана–германскіх і славянскіх літаратур у гісторыка–культурным кантэксце. Актуальныя праблемы сучаснай кампаратывістыкі;
  2. Жанрава–стылявы сінтэз і раман–драма ў англійскай літаратуры (да юбілею Д. Осцін і В. Скота);
  3. Вытокі і перспектывы жанру ўтопіі, антыўтопіі і фэнтэзі ў сусветнай літаратуры (да 160–годдзя Г. Уэлса);
  4. Аўтар і літаратурны герой (пратаганіст і антаганіст) у амерыканскай літаратуры (да юбілею Д. Лондана і С. Фіцджэральда);
  5. Актуальныя пытанні вывучэння раманскіх літаратур (да юбілею Г. Флабэра і Ш. Бадлера);
  6. Нямецкамоўныя літаратуры: традыцыі і сучаснасць (да 250–годдзя Э.Т.А. Гофмана);
  7. Інтэрпрэтацыя мастацкага тэксту ў мастацтве (жывапіс, музыка, скульптура, тэатр, кінематограф, медыя–арт) і формы інтэрмедыяльнасці ў літаратуры.

Праведзена прэзентацыя зборнікаў матэрыялаў канферэнцыі «Рамана–германскія літаратуры: традыцыі і сучаснасць» за перыяд з 2022 па 2025 гады, а таксама манаграфічных выданняў кафедры замежнай літаратуры.

Тэматыка дакладаў адлюстроўвала асноўныя тэндэнцыі развіцця рамана–германскіх літаратур у сінхранічным і дыяхранічным аспектах, раскрыла рух літаратурнай думкі ў кантэксце такіх тэарэтычных пытанняў сучаснай філалогіі, як гістарызм нацыянальна–культурных кодаў, дыялог і полілог літаратур, трансфармацыя жанравых сістэм і спецыфіка інтэрмедыяльнасці.

Побач з вядомымі навукоўцамі ў пасяджэнні прынялі ўдзел студэнты, магістранты і аспіранты, што спрыяла ўзбагачэнню навуковага досведу маладых даследчыкаў.

Камбінаваны вочны–анлайн фармат забяспечыў высокую ўключанасць удзельнікаў у плённы дыялог, выступленні суправаджаліся актыўнай дыскусіяй. Усе даклады атрымалі станоўчы водгук удзельнікаў пасяджэнняў канферэнцыі і прадэманстравалі важнасць маштабнай пляцоўкі для ўмацавання міжнародных акадэмічных сувязяў.

ph211020261927987398173.jpg

ph2110202619287398172983.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.