Сэрвісы

У БДУ адкрылася выстава «Жанчына. Прырода. Беларусь», прысвечаная Году беларускай жанчыны

У БДУ адкрылася выстава «Жанчына. Прырода. Беларусь», прысвечаная Году беларускай жанчыны

10 лістапада ў Цэнтры міжнароднай адукацыі БДУ адбылося адкрыццё выставы карцін «Жанчына. Прырода. Беларусь». Экспазіцыя прымеркавана да Года беларускай жанчыны і накіравана на эстэтычнае выхаванне студэнтаў, далучэнне да мастацтва праз жывапіс і знаёмства з музейнай педагогікай.

У экспазіцыі прадстаўлены працы маладых беларускіх жывапісцаў — выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава. Творы розных гадоў складаюцца ў адзіную размову пра жаночы лёс, пераемнасць і нацыянальную памяць, асэнсоўваючы ролю жанчыны ў гісторыі і культуры Беларусі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі філалагічны факультэт і пярвічная арганізацыя БСЖ БДУ. На цырымоніі адкрыцця выступілі дэкан філалагічнага факультэта С. А. Важнік, старшыня пярвічнай арганізацыі БСЖ БДУ, прафесар І. В. Казакова, першы прарэктар ДУА «Інстытут тэалогіі імя святых Мефодзія і Кірыла» БДУ протаіерэй Сяргей Маўсесян, дырэктар Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава А. В. Шантаровіч, загадчык кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры А. А. Акушэвіч, выкладчыкі і студэнты філалагічнага факультэта.

Выстава працягвае серыю культурна-асветніцкіх падзей БДУ, прымеркаваных да Года беларускай жанчыны, і адкрывае магчымасць для студэнтаў і гасцей універсітэта бліжэй пазнаёміцца з сучасным беларускім мастацтвам, прысвечаным жаночаму вобразу і роднай прыродзе.

ph1111202691837982749.jpeg

ph111120269128739819387.jpeg

ph11112026912873981273.jpeg

ph1111202619287398274.jpeg

ph11112026192873981723.jpeg

ph11112026192739871983.jpeg

ph11112026128937982739821.jpeg

ph1111202612387429834.jpeg

ph111120261927398728974.jpeg

ph11112026912798274.jpeg

ph111120261928748732.jpeg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.