Сэрвісы

Жывы квэст «Скрыжаванне светаў. Том першы: Кніга Шчасця»

ВНЛ беларускага фальклору і Медыятэка філфака БДУ запрашаюць Вас паўдзельнічаць у жывым квэсце «Скрыжаванне светаў. Том першы: Кніга Шчасця» (25 верасня 2015 г). Квэст будзе праходзіць у медыятэцы філфака БДУ (вул. Карла Маркса, 31, 4 паверх) з 14.00 да 21.00. Сетынг – фэнтэзійнае Сярэднявечча (шчыты, мячы, магія, дэманы і іншыя радасці). Заданні разлічаныя на каманды па 2-4 чалавекі.
Мы даём Вам:
- натуральна, непаўторную атмасферу;
-«персанажны пашпарт» для кожнага ўдзельніка;
 -уласную сістэму гульнявых класаў, простую і зручную, для карткавых двубояў на Арэне;
- некалькі міні-майстэрняў і майстар-класаў для таго, каб лепш адчуць свайго персанажа;
- настольныя гульні ў карчме (паспрабуйце абыграць майстра ў даміно);
- балады пра Вашыя подзвігі ад нашых бардаў і «свабодны мікрафон»;
 -цікавы асноўны квэст (з таямніцамі і няпростымі загадкамі) і некалькі пабочных прыгод (якіх менавіта – залежыць ад выбраных Вамі і Вашымі кампаньёнамі гульнявых класаў);
- і многае, многае яшчэ.
Ад Вас патрабуецца:
- добры настрой і кемлівасць;
 - гульнявы тэматычны касцюм і «біяграфія» Вашага персанажа;
Наш жывы квэст спалучае ў сабе элементы квэструма, настольнай гульні і касплея. Таму ўласна выкананне заданняў з'яўляецца апцыянальным – Вы можаце, забыўшыся пра ўсё, займацца на майстар-класах, гуляць на Арэне або ў карчме, а то і проста мець зносіны з іншымі гульцамі і заводзіць новых сяброў. Або, скажам, дэманстраваць усім свой непараўнальны касцюм. Адным словам, каму што падабаецца. Самае галоўнае –весяліцца.
Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.