25 лістапада на філалагічным факультэце БДУ прайшоў конкурс чытальнікаў, прымеркаваны да 86-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Ужо другі год запар аддзел абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў ФБ БДУ сумесна з Вучэбна-навуковай лабараторыяй беларускага фальклору арганізоўваюць гэты конкурс. У ім акрамя студэнтаў БДУ (філфак і гістфак) прынялі ўдзел выступоўцы з гімназіі №16 г. Мінска, Рэспубліканскага музычнага каледжа і юрыдычнага каледжа БДУ. Пераможцаў вызначала журы, у складзе якога былі: к.ф.н., дацэнт Анатоль Леанідавіч Верабей, к.ф.н., дацэнт Уладзімір Аляксандравіч Навумовіч, к.ф.н., дацэнт Міхаіл Паўлавіч Кенька, старшыня гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў, а таксама намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» Дзмітрый Шулюк.
У гэтым годзе школьнікі і студэнты спаборнічалі асобна.
У першай намінацыі «Лепшае чытанне твора Ул. Караткевіча» сярод школьнікаў месцы размеркаваліся наступным чынам:
1. Злата Апалонік (гімназія №16, 8 "В")
2. Яна Луферчык (юрыдычны каледж БДУ)
3. Святлана Аўсяннікава (гімназія №16, 8 "Г")
Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся вучню 7 “Б” класа Рэспубліканскага музычнага каледжа Максіму Вяргею, які вельмі артыстычна прачытаў верш «Заяц варыць піва».
Сярод студэнтаў першае месца заняла Яўгенія Пракапчук - студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта. Як і ў мінулым годзе, меркаванне гледачоў і меркаванне журы супала. Яўгенія атрымала таксама прыз глядацкіх сімпатый. На другім месцы - Дзіяна Харытановіч, студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта. Трэцім стаў Яўген Чарнышоў студэнт 5 курса філалагічнага факультэта.
У другой намінацыі «Лепшае выступленне з аўтарскім творам, прысвечанае Ул. Караткевічу» першай стала Марыя Крупская (гімназія №16)
У намінацыі "Лепшая ілюстрацыя да твораў Ул. Караткевіча" перамога дасталася студэнтцы 5 курса філфака Марыны Шэвель.
{gallery}2016-11-30{/gallery}


BY

