Сэрвісы

Навучальны фільм на англійскай мове «Myths around us» («Міфы вакол нас»)

Навучальны фільм на англійскай мове «Myths around us» («Міфы вакол нас»)

Студэнты першага і пятага курсаў спецыяльнасці «Класічная філалогія» філалагічнага факультэта БДУ выпусцілі навучальны фільм на англійскай мове «Myths around us» («Міфы вакол нас»). Кіраўніком праекта выступіла старшы выкладчык кафедры класічнай філалогіі Юлія Сядзініна-Баркоўская. Фільм у ігравой форме дэманструе, якія памылкі робяцца пры выбары для фірмаў і гандлёвых марак назваў, заснаваных на класічных міфах. Студэнты пераканаўча даказваюць, што сучасныя метады прасоўвання тавараў і паслуг павінны засноўвацца на глыбокім разуменні міфалогіі Старажытнай Грэцыі і Рыма як адной з асноў еўрапейскай культуры, інакш гэта можа прывесці да кур’ёзных памылак.

Студэнты спецыяльнасці «Класічная філалогія» ўжо не першы год бяруць удзел у буйным міжнародным навуковым праекце «Our Mythical Childhood… The Reception of Classical Antiquity in Children’s and Young Adults’ Culture in Response to Regional and Global Challenges» (краіны-ўдзельнікі: Польшча, Аўстралія, Вялікабрытанія, Камерун, Ізраіль). З 14 па 20 мая 2018 г. на базе Варшаўскага ўніверсітэта ў рамках гэтага праекта адбыўся Our Mythical Workshops II, на пасяджэнні якога 15 мая быў прадстаўлены фільм беларускіх студэнтаў. Стваральнікі фільма змаглі паўдзельнічаць у яго прэзентацыі дыстанцыйна. З гэтай мэтай на філалагічным факультэце БДУ адбыўся тэлемост з выкарыстаннем сучасных інтэрнэт-тэхналогій.

У праекце «Our Mythical Childhood…» студэнты паспрабавалі выкарыстаць творчыя навыкі, якія могуць спатрэбіцца ў іх прафесійнай дзейнасці. Вось як яны самі ацэньваюць свой удзел у працы над фільмам:

Кацярына Пашукевіч (1 курс): «Да гэтага я ніколі не брала ўдзел у такіх сур’ёзных праектах. Але тэма апынулася мне блізкая і цікавая, і я адважылася на нязвыклы для мяне крок. Праца сцэнарыста апынулася далёка не такой простай, як я думала спачатку. Складанасці былі, куды ж без іх, але імкненне зрабіць усё як трэба перамагала ўсе праблемы. Мне хацелася зрабіць дыялогі жывымі, нязмушанымі, пазбегнуць шаблонных фраз. Спадзяюся, у мяне гэта атрымалася, і ўсе, хто гэты міні-фільм убачаць, шчыра пасмяюцца, але і многаму навучацца».

Наталля Васіленка (1 курс): «Лепшай магчымасці папрактыкавацца ў англійскай мове і ўявіць нельга! Праект „Myths around us“ для мяне – гэта велізарны досвед, які, як мне здаецца, прынясе свой плён».

Валерыя Скарабагатая (1 курс): «Праца праходзіла ў вясёлай і нязмушанай атмасферы. У нас застанецца шмат добрых успамінаў пра гэты праект».

Аляксандра Сіняк (1 курс): «Гэта выдатны праект! Мы былі вельмі рады ў ім паўдзельнічаць, гэта добры досвед і добрая падрыхтоўка для далейшай працы. Праект яшчэ больш згуртаваў нашу групу, дапамог нам наладзіць больш цесныя адносіны і лепш пазнаёміцца адзін з адным. Я рада, што ў нашым універсітэце ёсць магчымасць удзелу ў такіх выдатных міжнародных праектах!».

Юлія Парфёнава (1 курс): «Падчас нашай працы я змагла даведацца даволі шмат новага, цікавага і карыснага. Акрамя таго, атрымалася праявіць сябе ў акцёрскім майстэрстве і пераадолець боязь выступаць перад аўдыторыяй, што вельмі важна для мяне».

Арына Лаўрыновіч (1 курс): «Пры здымцы фільма мы выкарыстоўвалі некалькі моў: англійскую, старажытнагрэчаскую, лацінскую, што было вельмі карысным для нашай практыкі, а таксама дазволіла зрабіць наш фільм цікавейшым. Было вельмі прыемна ствараць штосьці разам, падтрымліваць адзін аднаго, калі было цяжка».

Крысціна Сянько (1 курс): «Для мяне, як для студэнткі 1 курса, гэты праект дазволіў шырэй зірнуць на маю спецыяльнасць. Нашы пяцікурснікі і наш куратар заўсёды падтрымлівалі, дапамагалі і паказвалі годны прыклад, дзякуючы іх дапамозе, я так думаю, у нас усё атрымалася».

Крысціна Лашкоўская (1 курс): «Было прыемна, але і вельмі хвалююча назіраць па відэасувязі, як сур’ёзныя навукоўцы з розных краін уважліва глядзяць наш фільм, як апладзіруюць нам. Гэта значыць, што мы малайцы і ім спадабалася!».

Кацярына Касьян (5 курс): «Вельмі рада, што ў нас з Юліяй Анатольеўнай адразу атрымалася залучыць першакурснікаў у такі творчы працэс. Я думаю, праца над фільмам стане для іх адным з самых яркіх успамінаў. Спадзяюся, што гэты праект можа зрабіцца пачаткам шматлікіх цікавых работ».

Удзельнікі Our Mythical Workshops II работу мінскіх студэнтаў палічылі цікавай і незвычайнай.

Соня Невін (Sonya Nevin), факультэт гуманітарных навук, Універсітэт Рохэмптан, Вялікабрытанія: «Было цікава паглядзець фільм, зняты беларускімі студэнтамі. Думаю, што людзям, якія даюць назвы розным кампаніям, было б няблага вывучыць міфы, звязаныя з тым ці іншым персанажам. Мне гэты фільм паказаўся вельмі пацешным, я смяялася, таму што такія сітуацыі сапраўды здараюцца».

Стыў Саймонс (Steve Simons), факультэт гуманітарных навук, Універсітэт Рохэмптан, Вялікабрытанія: «Было цікава, калі на экране з’явіліся беларускія студэнты і сказалі: „Прывітанне, Варшава!“. Гэта было падобна да Еўрабачання. Фільм атрымаўся вельмі займальны, мне спадабалася».

Прафесар Маркус Янка (Marcus Janka), Інстытут класічнай філалогіі, Мюнхенскі ўніверсітэт, Германія: «Мне вельмі спадабалася гэта відэа. Было вельмі прыемна пачуць, як студэнты цытавалі лацінскія і грэчаскія тэксты, мне спадабалася іх чытанне, было добрае вымаўленне. Фільм быў вясёлы, было цікава паглядзець яго».

На Our Mythical Workshops II фільм дэманстраваўся з субтытрамі на англійскай, лацінскай і старажытнагрэчаскай мовах. Спецыяльна для беларускіх гледачоў была падрыхтавана версія фільма з субтытрамі на рускай мове і літаратурнымі перакладамі цытат антычных аўтараў.

Image

Рэсурсы

Image
Image
situs bandar toto togel online macau terpercaya situs slot 4d dan bandar togel hadiah 4d 10 juta toto togel situs bandar togel online hadiah 4d 10 juta 2023 Situs Bandar Toto Togel Online Hadiah 4D 10 Juta Daftar Situs Bandar Toto Togel 4D Hadiah 10 Juta Situs Bandar Toto Togel Online Terbesar Terpercaya situs bandar toto togel Situs Bandar Togel Online Hadiah 4D 10 Juta Resmi Bandar Situs Toto Togel Online 4D Terpercaya Resmi Daftar Situs Bandar Toto Togel Terpercaya Hadiah 4D 10 Juta TOTO TOGEL Situs Bandar Togel Terpercaya Hadiah 4D 10 Juta bandar togel hadiah 4d 10 juta situs bandar togel situs bandar toto togel situs toto togel situs toto situs togel toto macau 4d situs bandar toto togel macau situs toto togel situs bandar togel toto macau situs toto togel macau situs toto togel macau situs toto togel