Сэрвісы

ХІ Лінгвістычны рынг

22 красавіка 2019 года на філалагічным факультэце адбыўся ХІ Лінгвістычны рынг – штогадовае мерапрыемства, якое кафедра рускай мовы ладзіць для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці “Руская філалогія”. Сёлета прымалі ўдзел студэнткі 5 групы Алёна Бадун, Вераніка Бараноўская, Дар’я Вячэрка, Ксенія Грушэўская, Арына Зярнятка, Яна Мірусіна, Дзіяна Атарава, Кацярына Шохан, Вікторыя Янцэвіч. У трох турах студэнткі адказвалі на пытанні па фанетыцы і фаналогіі, лексіцы і фразеалогіі, марфеміцы і словаўтварэнні, марфалогіі і арфаграфіі сучаснай рускай мовы, а таксама рускай дыялекталогіі і гістарычнай граматыцы. У фінал конкурсу выйшлі Вераніка Бараноўская і Яна Мірусіна, перамагла Дзіяна Атарава. Яна таксама бліскуча адказала на 10 каверзных пытанняў па гістарычай граматыцы рускай мовы. Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя падарункі.

Акрамя таго, сёлета Лінгвістычны рынг наведалі вучні школ, гімназій і ліцэяў – члены каманды г. Мінска на Рэспубліканскай алімпіядзе па рускай мове. Дэкан факультэта д.ф.н., прафесар І.С. Роўда і выкладчыкі кафедры рускай мовы пагаварылі з навучэнцамі, а студэнткі 1 курса спецыяльнасці “Руская філалогія” Марыя Дзікун, Вера Моніна, Караліна Ігнатовіч і Крысціна Багдашац падзяліліся з будучымі абітурыентамі сваім досведам паступлення на наш факультэт і ўражаннямі ад першага года навучання.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.