Сэрвісы

Педагагічная практыка – 2019: ракурсы творчага вопыту вачыма студэнтаў (спецыяльнасці «Руская філалогія» і «Славянская філалогія»)

Па выніках педагагічнай практыкі (люты – красавік 2019 года) адбыўся навукова-метадычны круглы стол, прысвечаны важным аспектам і значэнню педагагічнай практыкі ў прафесійнай падрыхтоўцы філолага. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты спецыяльнасцей «Руская філалогія» і «Славянская філалогія». Удзельнікі круглага стала, арганізаванага кафедрай рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры філалагічнага факультэта, падзяліліся вопытам, які яны набылі падчас педагагічнай практыкі, абмеркавалі праблемныя пытанні, якія існуюць у сучаснай школе і дапамагаюць вызначыць перспектывы яе развіцця, адзначылі вялікую ролю педагагічнай практыкі ў прафесійным станаўленні і творчай самарэалізацыі студэнтаў-філолагаў.

У прыватнасці, Рагель Ксенія звярнула ўвагу на асаблівасці працы з сучаснымі дзецьмі і прааналізавала эфектыўнасць розных навукова-метадычных распрацовак па рускай мове. Пятрова Кацярына распавяла аб відах работы, якія яна ўжывала на ўроках рускай літаратуры. Карчашкіна Дарыя закранула тэмы сувязі педагогікі школы з музейнай педагогікай, прафесіяналізму сучаснага настаўніка і кіравання ўвагай класа. Леган Ціхан падняў пытанне пошуку індывідуальнага падыходу да тых навучэнцаў, для якіх асноўнай крыніцай матэрыялу для напісання творчых работ з’яўляецца Інтэрнэт, і закрануў праблемы ацэньвання ўзроўню ведаў, уменняў і навыкаў такіх школьнікаў. Чарэднік Кацярына распавяла аб сваім вопыце ўзаемадзеяння з бацькамі некаторых навучэнцаў і пра асаблівасці працы па новым падручніку рускай мовы для 8-га класа. Вікторыя Бяляева падзялілася вопытам правядзення ўрокаў па адной тэме ў некалькіх класах з розным узроўнем падрыхтоўкі навучэнцаў. Бонюхава Лізавета звярнула ўвагу на спецыфіку працы пры выкладанні рускай мовы як замежнай. Алена Марцінкевіч падкрэсліла, што практыка мае вялікае значэнне нават для тых студэнтаў, якія ўжо працуюць у школах настаўнікамі, таму што каштоўныя парады кіраўніка практыкі дапамагаюць удасканальваць урокі.

Усе ўдзельнікі круглага стала адзначылі, што педагагічная практыка падаравала ім шмат станоўчых эмоцый як ад суразмоўніцтва з навучэнцамі і настаўнікамі, так і ад разумення таго, што быць настаўнікам – гэта хоць і не вельмі лёгка, але цікава.

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.