Сэрвісы

Сустрэча дэкана філалагічнага факультэта са студэнцкім актывам

16 красавіка 2021 года на філалагічным факультэце БДУ адбылася сустрэча дэкана Сяргея Аляксандравіча Важніка з актывістамі студэнцкага самакіравання.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі актуальныя пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу, выказалі ідэі па ўпарадкаванні ўнутранага дворыка факультэта. Акрамя таго, падрабязна пагаварылі пра бліжэйшыя значныя мерапрыемствы, якія будуць праводзіцца студэнцкімі арганізацыямі. Асаблівая ўвага была звернута на мерапрыемствы да 100-годдзя БДУ.

Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы. Ва ўсіх студэнтаў была магчымасць выказацца наконт пытанняў, якія іх хвалююць, падзяліцца ідэямі і ўнесці свае прапановы.

 

nuaxgKQOVY0

gaWjRxQm3C0

IpXsLKs K1Q

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.