Сэрвісы

Стартавала тандэмнае навучанне студэнтаў філалагічнага факультэта

На кафедры нямецкага мовазнаўства стартавала тандэмнае анлайн-навучанне студэнтаў філалагічнага факультэта працягласцю 5 вучэбных тыдняў. Мэта праекта – развіццё партнёрскіх адносін з нямецкімі ВНУ, матывацыя студэнтаў і паляпшэнне ведаў нямецкай мовы.

Партнёрам з нямецкага боку выступіў Лейпцыгскі ўніверсітэт (кафедра славянскага мовазнаўства і ўсходняй славістыкі). Кандыдат філалагічных навук Марыя Сулімава з Універсітэта г. Лейпцыг звярнулася з такой прапановай і выказала пажаданне сваіх студэнтаў наладзіць доўгатэрміновае супрацоўніцтва, бо каронавірусныя абмежаванні не дазваляюць студэнтам удзельнічаць у праграмах акадэмічнай мабільнасці. З боку філалагічнага факультэта ў праекце ўдзельнічаюць студэнты 1-га (працягваюць вывучаць мову пасля школы), 2-га (нямецкая мова як асноўная замежная) і 4-га (нямецкая мова як другая замежная) курсаў.

15 красавіка 2021 года прайшоў арганізацыйны анлайн-сход, на якім адбылося знаёмства тандэм-партнёраў. Студэнты з абодвух бакоў будуць атрымліваць тэмы для абмеркавання і заданні ў межах вучэбнага плана. Першыя водгукі студэнтаў станоўчыя. У будучым плануецца арганізацыя тандэмаў са студэнтамі іншых ВНУ ФРГ.

Tandem Leipzig

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.