Сэрвісы

Лінгвістычны рынг

7 мая на філалагічным факультэце ў 12-ы раз прайшоў “Лінгвістычны рынг”. Гэта неаўдыторнае мерапрыемства – віктарына па ўсіх раздзелах сучаснай рускай мовы, гістарычнай граматыкі і рускай дыялекталогіі, якое кафедра рускай мовы праводзіць для беларускіх студэнтаў другога курса спецыяльнасці “Руская філалогія” з 2008 года. Сёлета ўдзел у гульні прынялі Марыя Баранава, Аляксандра Бедзіна, Наталля Грэчная, Ірына Звягінцава, Ганна Клімянкова, Анастасія Лазарчык, Вікторыя Лазко, Ганна Лукашук, Вікторыя Палякова і Паліна Ходыш. Дзяўчаты ўпэўнена адказвалі на пытанні з усіх галін рускага мовазнаўства і ўпарта змагаліся за перамогу ў конкурсе. Лепшымі ў гэты раз сталі Вікторыя Палякова, Анастасія Лазарчык і Вікторыя Лазко, якая адважылася таксама згуляць у супергульню і бліскуча адказала на 9 з 10 каверзных пытанняў па гістарычнай граматыцы рускай мовы. Усе ўдзельніцы былі заахвочаны выкладчыкамі кафедры: прафесар Т. М. Валынец уручыла Ірыне Звягінцавай “Прыз глядацкіх сімпатый”, а загадчык кафедры прафесар І. С. Роўда падарыў студэнткам слоўнікі і навучальныя дапаможнікі па рускай мове.

Мерапрыемствы такога кшталту дапамагаюць устанавіць трывалыя кантакты паміж прафесарска-выкладчыцкім саставам універсітэта і студэнтамі, сустрэцца ў менш фармальных абставінах, матываваць студэнтаў да больш актыўнага ўдзелу ў навучальным працэсе.

ЛР1

ЛР2

ЛР3

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.