Сэрвісы

Падведзены вынікі штогадовага агульнаўніверсітэцкага конкурсу творчых работ студэнтаў «Культурная спадчына Антычнасці і сучаснасць»

У конкурсе прыняла ўдзел больш за 70 студэнтаў розных факультэтаў БДУ (філалагічны, гістарычны, юрыдычны, біялагічны, хімічны, факультэт міжнародных адносін, факультэт філасофіі і сацыяльных навук) і іншых ВНУ (Мінская духоўная акадэмія, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт), а таксама навучэнцы школ і каледжаў г. Мінска (ДУА СШ № 66, Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж).

Арганізатарамі конкурсу выступілі кафедра класічнай філалогіі БДУ і ГА «Саюз жанчын БДУ». Мэтай конкурсу з’яўляецца папулярызацыя вывучэння антычнай спадчыны і выяўленне яе ўплыву на еўрапейскую і беларускую культуру. Асэнсоўваючы месца антычнай спадчыны ў беларускай і – шырэй – еўрапейскай культуры, студэнты, якія вывучаюць лацінскую мову і антычную літаратуру, падрыхтавалі ўласныя творчыя «адукацыйныя прадукты».

У камісію конкурсу ўвайшлі супрацоўнікі кафедры класічнай філалогіі: загадчык кафедры В. Г. Пракапчук, вядучы спецыяліст кабінета грэчаскай філалогіі дацэнт В. С. Зарэмба, старшыя выкладчыкі Дз. Г. Мінкевіч, Н. В. Пратасевіч і Ю. А. Сядзініна-Баркоўская. Удзельнікі камісіі адзначылі традыцыйна высокі ўзровень крэатыўнасці ўдзельнікаў. Работы студэнтаў ацэньваліся ў намінацыях «Малюнак», «Плакат»,«Паэзія», «Эсэ».

У намінацыі «Малюнак» дыплом I ступені атрымаў Міхаіл Дырко (гістарычны факультэт, 1 курс) за трыпціх «Грэчаскія воіны», дыплом II ступені – іерэй Віктар Кулічэнка (Мінская духоўная акадэмія, магістрант) за працу «Атлант», дыпломы III ступені – Анастасія Чаховіч (хімічны факультэт, 1 курс) за малюнак «Гаргона», а таксама студэнткі 1-га курса філалагічнага факультэта Аляксандра Барычэўская і Юлія Гурыновіч за калектыўную працу «Адысей і Пенелопа».

Вельмі шмат работ было прадстаўлена ў намінацыі «Плакат». Галоўную ўзнагароду ў гэтай намінацыі за працу «Судовыя працэсы ў Старажытным Рыме» атрымала студэнтка факультэта міжнародных адносін Марыя Вазнюк (1 курс), якая ярка і наглядна прадставіла інфармацыю, засвоеную на занятках па лацінскай мове і рымскім праве. Дыпломы II ступені атрымалі Таісія Кароткіх (Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, 1 курс) з працай «Мы падобныя да карлікаў на плячах гігантаў...», а таксама Сафія Тужыкава і Соф’я Яўменава (факультэт міжнародных адносін, 1 курс) з іранічным плакатам пра Цэзара «Alea jacta est». Трэцяе месца падзялілі Юлія Грыц (гістарычны факультэт, 1 курс), Вераніка Лысенка (юрыдычны факультэт, 1 курс) і Дар’я Грыгарук (Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж, 1 курс).

Члены камісіі высока ацанілі прадстаўленыя на конкурс паэтычныя працы, прыемна здзівіўшыя глыбінёй зместу і дасканаласцю формы. У намінацыі «Паэзія» дыпломам I ступені за серыю вершаў на беларускай мове ўзнагароджана Дар’я Вараб’ёва (філалагічны факультэт, 3 курс), прадэманстраваўшая тонкі псіхалагізм і сапраўдную эмпатыю да перажыванняў антычных герояў. Дыпломы II ступені атрымалі Дар’я Талалаева (філалагічны факультэт, 3 курс) за верш «Малітва Пігмаліёна» і Сафія Андрон (філалагічны факультэт, 1 курс), убачыўшая і па-мастацку адлюстраваўшая карцінкі з антычнай міфалогіі падчас будзённай паездкі ў метро. Дыпломы III ступені атрымалі Ганна Малітвік (філалагічны факультэт, 1 курс) за верш «Отчего так печально на сердце?» і Анастасія Макоўчык (філалагічны факультэт, 1 курс) за верш «Rosmarinus».

Дыплом I ступені ў намінацыі «Эсэ» атрымаў Дзмітрый Суднік (філалагічны факультэт, 1 курс) за аналіз экалагічнай праблематыкі ў «Буколіках» Феакрыта, дыплом II ступені – Андрэй Кучар (гістарычны факультэт, 1 курс) за эсэ «Всё дальше и дальше от нас мир Древней Эллады», у якім апісаў сваё знаёмства з антычнай гісторыяй і культурай і іх месца ў сучасным свеце, а таксама Ганна Белая (філалагічны факультэт, 1 курс), якая абрала прадметам свайго разважання лекцыю персанажа кнігі Донны Тарт «Таемная гісторыя» Джуліяна Мораў, выкладчыка старажытнагрэчаскай мовы і антычнай культуры. Трэцяе месца падзялілі студэнты 1-га курса юрыдычнага факультэта Лізавета Кісялёва з разважаннем «Антычная міфалогія ў сучасным свеце» і Даніла Штрапаў, які прысвяціў сваю працу аналізу дзяржаўна-прававога ўплыву Рымскай дзяржавы на сучаснасць.

Работы школьнікаў былі прадстаўлены ў спецыяльнай намінацыі «Знаёмства з Антычнасцю». У гэтай намінацыі дыпломамі I ступені за свае малюнкі ўзнагароджаны Анастасія Кавалёнак (ДУА «СШ № 66 г. Мінска», 6 клас), Ганна Пратасевіч (ДУА «СШ № 66 г. Мінска», 6 клас) і Дыяна Хмыз (ДУА «СШ № 66 г. Мінска», 7 клас). Дыпломы II i III ступені было вырашана не ўручаць.

Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі прызамі. Работы пераможцаў конкурсу ў бліжэйшы час будуць апублікаваныя на старонках кафедры класічнай філалогіі ў сацыяльных сетках Facebook (https://www.facebook.com/graecolatini/) і Вконтакте (https://vk.com/classica_bsu).

Даведка. Больш падрабязна з гісторыяй конкурсу можна азнаёміцца на партале «Метадалогія, змест, практыка крэатыўнай адукацыі»: http://didact.bsu.by/item/classic_phil_contest

ФМО

филфак2

филфак4

филфак5

юрфак2

002 (1)

Дирко Михаил

Куличенко Виктор

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.