Сэрвісы

«Педагагічная майстэрня» і школа юнага італьяніста прынялі ўдзел у міжнародным праекце

У красавіку–маі студэнты рамана-германскага аддзялення сталі ўдзельнікамі міжнароднага праекта “Сучасныя тэхналогіі выкладання італьянскай мовы”, які быў праведзены сумеснымі намаганнямі кафедры раманскага мовазнаўства, італьянскай асацыяцыi выкладчыкаў замежных моў ANILSEST і пасольства Італіі ў Мінску.

Праект ажыццяўляўся на базе школы юнага філалога і задумваўся як эксперымент па вывучэнні патэнцыялу дыстанцыйнага навучання замежнай мове дзяцей школьнага ўзросту.

Экспертамі праекта выступілі старшыня ANILSEST П’ерпаала Беттонi, загадчыца кафедры раманскага мовазнаўства Алеся Аляксандраўна Панцялеенка, загадчыца аддзела Культуры і Друку ў Мінску Крысціна Ск’явон.

Задачай экспертаў было падрыхтаваць студэнтаў філалагічнага факультэта да выкладання італьянскай мовы дзецям школьнага ўзросту ў дыстанцыйным фармаце з выкарыстаннем інтэрактыўных матэрыялаў, якія былі прадастаўлены выдавецтвам “Loescher”. Для гэтага на працягу 8 тыдняў эксперты працавалі са студэнтамі ў аддаленым і вочным фармаце. Рабочымі мовамі праекта былі італьянская і руская. У структуру курса “Сучасныя тэхналогіі выкладання італьянскай мовы» ўвайшлі тэарэтычная падрыхтоўка студэнтаў, адпрацоўка матэрыялу падчас дыстанцыйных урокаў са школьнікамі, а таксама дэбаты з экспертамі.

У ходзе праекта было сфарміравана 10 груп, у якіх дыстанцыйна навучаліся італьянскай мове каля 40 школьнікаў ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў з Мінска, Віцебска, Гомеля і нават Варшавы. На працягу красавіка–мая студэнты творчага аб’яднання «Педагагічная майстэрня» (Ганна Васькiна, Аргiнэ Аўтандылян, Дар’я Процак, Кацярына Быкава, Карына Пінчук, Марыя Кудаш, Аксана Лабковіч, Соф’я Гараднік, Таццяна Хадневiч, Ульяна Сянько) праводзілі два заняткі па 40 хвілін на аснове інтэрактыўнага падручніка «LSJunior». Пляцоўкай для зносін з экспертамі былі абраныя платформы Google Сlass і Zoom, студэнты са школьнікамі працавалі з выкарыстаннем платформы Mybsmart, якая дазваляе ў рэжыме анлайн праглядаць відэа падручніка, слухаць аўдыятрэкі, выконваць рознага роду заданні.

Пасля завяршэння праекта ўсе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты міжнароднага ўзору.

Вопыт удзелу паказаў, што такі фармат з’яўляецца даволі перспектыўным, пра гэта можна меркаваць па выніках, якія былі атрыманыя. Для студэнтаў удзел у такіх праектах – гэта добрая матывацыя для развіцця прафесійных кампетэнцый, асваення новых тэхналогій у навучанні замежным мовам. Для школьнікаў – гэта дадатковая опцыя па развіцці лічбавых кампетэнцый, без якіх, здаецца, ужо немагчыма быць паспяховым у сучасным свеце. Для філалагічнага факультэта – выдатная магчымасць па развіцці прафарыентацыйнай палітыкі ў няпростых умовах, звязаных з COVID-19.

Больш падрабязна з праектам можна азнаёміцца тут:

фрагмент урока студэнткі 3 курса філалагічнага факультэта Сянько Ульяны

зварот экспертаў да бацькоў

ШЮИ1

ШЮИ2

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.