Магістрант кафедры рускай мовы філалагічнага факультэта БДУ Перзашкевіч Ганна Алегаўна атрымала дыплом лаўрэата I ступені 44 Міжнароднага конкурсу навукова-даследчых работ Усерасійскага таварыства навукова-даследчых распрацовак «ОНР ПТСАЙНС» у намінацыі «Дыпломныя работы па філалагічных навуках».
Навуковы кіраўнік магістранта – загадчык кафедры рускай мовы доктар філалагічных навук, прафесар Іван Сямёнавіч Роўда – атрымаў ліст падзякі за прафесійную навуковую падрыхтоўку ўдзельніка конкурсу ад Усерасійскага таварыства навукова-даследчых распрацовак «ОНР ПТСАЙНС».
Віншуем лаўрэата і навуковага кіраўніка і жадаем ім далейшых прафесійных і творчых поспехаў!





BY 
