26 лістапада 2021 года на хімічным факультэце БДУ адбыўся фінал конкурсу «Экаідэя ў жыццё!», дзе студэнты і прадстаўнікі ўстаноў сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі дзяліліся сваімі ідэямі і праектамі па захаванні экалогіі і ахове навакольнага асяроддзя. Мерапрыемства праходзіла ў межах IV Міжнароднага студэнцкага экалагічнага кангрэса.
Філалагічны факультэт прадстаўлялі Гурыновіч Юлія, студэнтка 2 курса, і Гурыновіч Андрэй, вучань 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 153 г. Мінска», якія прэзентавалі свойм праект «Вечкі свету: як звычайнае смецце ператвараецца ў добрыя справы». У яго аснове закладзена ідэя паўторнага выкарыстання вечак у творчым і нават педагагічным аспектах.
Праект стаў лепшым у намінацыі «Экадом»!
Віншуем каманду і яе кіраўніка – намесніка дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Вольгу Пятроўну Крычко.