Сэрвісы

Вязынка – 2022

Вязынка – 2022

20 мая 2022 года пройдзе Агульнаўніверсітэцкая патрыятычна-асветніцкая акцыя "Вязынка – 2022".

Штогод мерапрыемства прысвячаецца важным датам беларускай гісторыі.  У гэтым годзе акцыя прымеркавана да 140-годдзя з Дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Дзеянні адбудуцца на малой радзіме народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў вёсцы Вязынка (Маладзечанскі р-н).  Пачатак а 12-й гадзіне.

Удзельнікамі акцыі стануць прадстаўнікі філалагічнага факультэта, курсанты ваеннага факультэта БДУ, студэнты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, навучэнцы гімназіі-каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка і выпускнікі ўніверсітэта.

У юбілейную праграму ўключаны экскурсія ў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, ускладанне кветак да помніка народнага паэта.  Гасцей чакае традыцыйны музычна-паэтычны канцэрт.  Спартыўна-забаўляльная частка «На Парнасе»: «пенальці дэкану», «каша ад дэкана», відовішчнае перацягванне каната, конкурс бардаўскай песні ля вогнішча.

Новаўвядзеннем праграмы заяўлены інтэлектуальны квэст, прысвечаны жыццю і творчасці васьмі народных паэтаў і пісьменнікаў Беларусі, якія ў розныя гады вучыліся і працавалі ў БДУ.  Канкурсантам трэба прайсці восем сімвалічных "станцый".

 Вязынка 2022

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.