Сэрвісы

АДКРЫЦЦІ РУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

АДКРЫЦЦІ РУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

12 мая ў рамках праекта “Запрошаны лектар” перад студэнтамі 2 курса спецыяльнасці "Руская філалогія" з лекцыяй “Сусветнае значэнне рускай літаратуры ХIХ стагоддзя” выступіў сучасны пісьменнік і публіцыст, аўтар кніг па культуры і духоўнасці, архімандрыт Сава Мажука. Ён вядомы таксама як аўтар і вядучы цыклаў тэлеперадач “Святло невячэрняе” і “Омут багаслоўя”, таленавіты лектар і філосаф.

Анлайн-мерапрыемства было арганізавана выкладчыкам кафедры рускай літаратуры, дацэнтам Таццянай Сідаравай.

Падчас лекцыі а. Сава правёў экскурс у філасофію, падкрэслiў, што служэнне паэта, яго місія ў свеце – гэта заўсёды больш, чым проста майстэрскае валоданне словам. “Рускія пісьменнікі, – адзначыў лектар, – гэта прарокі адкрыцця, прымірэння, сардэчнай чуласці і ўменні разумець, чуць і прабачаць”. З непадробнай цікавасцю студэнты слухалі пра прароцтвы ў рускай літаратуры. Сапраўдны провід хаваўся і ў «Шынэлі» М. Гогаля, і ў «Братах Карамазавых» Ф. Дастаеўскага, і ў «Гісторыі майго сучасніка» В. Караленка, і пазней – у літаратуры ХХ ст.: у «Белай гвардыі» М. Булгакава і ў іншых творах.

“Душа рускай культуры прагаварыла сябе праз літаратуру XIX – XX стагоддзяў”, – зрабіў выснову а. Сава. Лекцыя адкрыла студэнтам магчымасць новага погляду на гісторыю рускай літаратуры: яна дапамагла паглядзець на прачытаныя творы пад новым вуглом, усвядоміць іх філасофскую глыбіню і выключную ролю ў культуры.

Пасля выступлення а. Савы студэнты задавалі яму пытанні, што сведчыла аб жывым водгуку на пачутае.

Приглашенный лектор 1

Приглашенный лектор 2

Приглашенный лектор 3

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.