28 верасня 2022 года на базе навучальнага корпуса па вуліцы Даўгабродская, 20 студэнты філалагічнага факультэта правялі суботнік з удзелам дэкана Сяргея Важніка і намесніка дэкана Вольгі Крычко. Аўдыторыі былі падрыхтаваны для правядзення навучальных заняткаў з замежнымі студэнтамі.
Першымі гасцямі ў новым будынку сталі актывісты органаў студэнцкага сукіравання: пачаў сваю работу Студэнцкі Савет факультэта, у які ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх маладзёжных арганізацый, якія працуюць на факультэце.
Насычаны дзень завяршыўся сходам камітэта БРСМ філалагічнага факультэта.
Дэканат філалагічнага факультэта выказвае падзяку ўсім студэнтам, якія прынялі ўдзел у мерапрыемствах.





BY

