Мерапрыемства, якое будавалася ў форме абагульняльнага камунiкатыўнага трэнiнгу на базе адной з семiнарскiх груп спецыяльнасцi “Руская фiлалогiя” i завяршылася 28 верасня 2022 г., уключала ў сябе панараму маўленчых прыёмаў кампліменту. Дадзеная адукацыйная падзея актуалізавала ўзаемасувязі з іншымі маўленчазнаўчымі дысцыплінамі (у прыватнасці, з "Культурай дзелавых зносін"), прыўносячы ў той жа час новыя інфармацыйныя і метадычныя акцэнты. Сцэнар мерапрыемства прадугледжваў выкарыстанне праблемнай гутаркі і адкрытага па характары задання, размешчанага на адукацыйным партале філалагічнага факультэта ў сістэме LMS “Moodle”. Акрамя таго, навучэнцы маглі ўявіць сябе ў ролі заснавальнікаў Школы кампліменту і папрацаваць над праграмай яе заняткаў.
Студэнты адзначылі ролю кампліменту ва ўсталяванні і падтрыманні камунікатыўнага кантакту, павышэнні пачуцця асобаснай значнасці партнёраў па суразмоўнiцтве, у стварэнні станоўчага эмацыйнага настрою, "маўленчага поля добразычлівасці".
Мерапрыемства было арганізавана і праведзена кафедрай рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры БДУ.


BY

