Сэрвісы

Ад студэнта да высокакваліфікаванага спецыяліста

Ад студэнта да высокакваліфікаванага спецыяліста

На філалагічным факультэце асаблівая ўвага надаецца сістэмнаму супрацоўніцтву з патэнцыяльнымі работадаўцамі, якое скіравана на стварэнне ўмоў для прафесійнай адаптацыі студэнтаў у працэсе праходжання ўсіх відаў практык, атрымання імі працоўных навыкаў.

07 кастрычніка 2022 г. дэкан Сяргей Важнік, супрацоўнікі кафедры кітайскай філалогіі і студэнты старэйшых курсаў спецыяльнасці “Усходняя (кітайская) філалогія” прынялі ўдзел у сустрэчы з прадстаўнікамі Кітайска-Беларускага СЗАТ “Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка”, арганізаванай Цэнтрам прафарыентацыі, студэнцкага адміністрыравання і працаўладкавання БДУ. Мэта праведзенага мерапрыемства – прэзентацыя дзейнасці кампаніі, супрацоўніцтва падчас праходжання студэнтамі вытворчай пратыкі і стажыровак з наступным працаўладкаваннем.

Перад навучэнцамі ўніверсітэта выступілі спецыялісты па кадрах, якія расказалі аб прафесійных ведах і навыках, неабходных для работы ў Кітайска-Беларускім СЗАТ “Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка”.

 IMG 20221007 160343

IMG 20221007 160413

IMG 20221007 160841

IMG 20221007 160917

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.