Дэканат, выкладчыкі і студэнты філалагічнага факультэта сардэчна віншуюць Дубовік Паліну Уладзіміраўну і Шлык Паліну Вячаславаўну, студэнтак 5 курса спецыяльнасці “Усходняя філалогія”, і выпускнікоў 2021 года Баравіка Мікіту Андрэевіча, Данец Анастасію Сяргееўну з атрыманнем Прэміі пасла Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь!
Цырымонія ўручэння ганаровай узнагароды адбылася 22 лістапада 2022 года з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі РБ і кіраўніцтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Прэмія пасла Кітайскай Народнай Рэспублікі была заснавана ў 2016 годзе і ўручаецца навучэнцам вышэйшых і сярэдніх устаноў Рэспублікі Беларусь за высокія паказчыкі ў вывучэнні кітайскай мовы, навуковай дзейнасці і перамогі ў конкурсах, прысвечаных мове, літаратуры і культуры Паднябеснай.