Сэрвісы

Навучальны семінар на базе Выдавецкага дома «Беларусь сегодня»

Навучальны семінар на базе Выдавецкага дома «Беларусь сегодня»

24 лістапада 2022 года з мэтай узмацнення практычнай накіраванасці навучальнага працэсу быў праведзены навучальны семінар для студэнтаў 3 курса філалагічнага факультэта на базе Выдавецкага дома «Беларусь сегодня».

Для ўдзельнікаў была арганізавана экскурсія па студыі «СБ-ТВ», дзе аб спецыфіцы Інтэрнэт-вяшчання расказаў Іван Сінічкін. Таксама студэнты наведалі студыю «Альфа-радио». Вадзім Шапет падрабязна апісаў працэс падрыхтоўкі матэрыялу і яго трансляцыі ў эфіры. Завяршальным этапам экскурсіі стала сустрэча з галоўным рэдактарам Выдавецкага дома «Беларусь сегодня», выпускніком філалагічнага факультэта БДУ Дзмітрыем Жуком.

Дзмітрый Аляксандравіч расказаў гасцям пра свае студэнцкія гады, шлях ў прафесію і пра магчымасць праходжання студэнтамі вытворчай практыкі ў Выдавецкім доме.

28 11 2022

28 11 2022 2

28 11 2022 3

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.