Сэрвісы

Калядны дабрачынны баль

Калядны дабрачынны баль

14 снежня 2022 года ў сценах Ліцэя БДУ прайшоў штогадовы Калядны дабрачынны баль філалагічнага факультэта.

Па традыцыі баль вальсам адкрылі дэкан факультэта Сяргей Важнік і старшыня Творчага саюза філалагічнага факультэта Яна Стралкоўская.

Яркім нумарам канцэртнай праграмы стаў «вальс дэбютантак» з удзелам першакурсніц філалагічнага факультэта і курсантаў ваеннага факультэта БДУ.

На сцэне выступілі Вераніка Цубікава, Яўгеній Царыкаў і актывісты Творчага саюза факультэта: Варвара Штэфірца, Лізавета Зінькова, Мацвей Драгун. Увесь вечар жывой музыкай суправаджалі Ягор Кудакцін і Аляксей Нямковіч.

Сёлета арганізатары дапамагалі 13-гадовай Марыі Лунёвай.

Баль асвятлялі карэспандэнты тэлеканалаў АНТ і СТБ.

20 12 2022

20 12 2022 1

20 12 2022 2

20 12 2022 3

20 12 2022 4

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.