Сэрвісы

Стань першым сярод першых: "Візіткі першакурснікаў" адбыліся на філфаку

Стань першым сярод першых: "Візіткі першакурснікаў" адбыліся на філфаку
24 кастрычніка 2023 года адбылося традыцыйнае мерапрыемства філалагічнага факультэта – «Візіткі першакурснікаў 2023». Упершыню сёлета, апрача традыцыйнага агляду творчых нумароў, быў праведзены конкурс TikTok-візітак.
Яскравым элементам адкрыцця конкурснай праграмы стаў танцавальны нумар ад першакурснікаў філалагічнага факультэта, удзельнікаў фестывалю YFM 7.0.
З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся дэкан філалагічнага факультэта Сяргей Важнік. Запрошанымі гасцямі сталі Старшыня Цэхавай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ Яна Фандо і галоўны спецыяліст БРСМ БДУ, студэнтка 3 курс спецыяльнасці «Руская філалогія» Дар'я Чапялевіч.
На працягу дзвюх гадзін каманды дэманстравалі творчыя нумары, здзіўляючы арыгінальнасцю, нестандартным падыходам да ўвасаблення задумы і харызмай.
Таксама ў гэты дзень першакурснікаў прыйшла падтрымаць студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта, уладальнік дыплома 2 ступені вакальнага этапа фестывалю першакурснікаў YFM 2022 года Аліна Лаўрэнава, выканаўшы песню на англійскай мове.
Па выніках мерапрыемства прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
3 месца – «Рамана-германская (англійская) філалогія»;
2 месца – «Рамана-германская (італьянская) філалогія»;
1 месца – «Рамана-германская (нямецкая) філалогія».
Гран-пры конкурсу і ганаровы кубак заваявала каманда «Славянскай філалогіі».
Журы таксама заснавала спецыяльныя намінацыі:
«Лучшее фото» і «Лучшая TikTok-визитка» – каманда беларускай і французскай філалогій;
«Приз зрительских симпатий» – «Усходняя (кітайская) філалогія»;
«Закулисье» – «Славянская філалогія».
«Лучшая шутка» – «Рамана-германская (нямецкая) філалогія»;
«Лучший антураж» – «Руская філалогія».
Лепшымі куратарамі былі прызнаны студэнты 3 курса Бабкова Ганна і Сакалоў Арцём.
Сваёй творчасцю і бязмежным талентам першакурснікі 2023 года паказалі, што вартыя быць першымі сярод першых.
IMG_5558.JPG
IMG_5752.JPG
IMG_5836.JPG
IMG_6283.JPG
IMG_6305.JPG
Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.