18 верасня 2024 года на кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта старшым выкладчыкам Дрозд Л.Н. былі праведзены заняткі па англійскай мове для студэнтаў 19 групы, 3 курса спецыяльнасці "Усходняя філалогія" ў фармаце экскурсіі па цэнтры Мінска. Мерапрыемства праводзілася з мэтай удасканалення камунікатыўнай, сацыякультурнай, моўнай і вучэбна-пазнавальнай кампетэнцыі; кансалідацыі матэрыялу і ўдасканалення ўменняў і навыкаў вуснага маўлення на англійскай мове па тэме "Экскурсія па горадзе" ў рамках раздзела "Гарадское жыццё" і павышэння цікавасці да гісторыі Мінска і Беларусі. Пасля правядзення экскурсіі студэнты групы падзяліліся сваімі ўражаннямі.
Ульяна Гусейнава: Экскурсія па Мінску, якую правялі я і мае аднагрупнікі, аказалася вельмі цікавай. Дзякуючы ёй я атрымала магчымасць даведацца больш аб гісторыі горада, аб яго славутасцях. Акрамя таго, гэта была выдатная магчымасць не толькі размаўляць на англійскай мове, але і ўспрымаць англійскую мову на слых.
Ганна Жураўская і Кацярына Мышка: Экскурсія вельмі спадабалася. Так як мы з'яўляемся іншагароднімі студэнтамі, было крута паглядзець на славутые месцы ў Менску, у якіх мы не так часта бываем. Вельмі добра, што мы змаглі правесці пару па англійскай мове так цікава! Яшчэ вельмі цікава было паслухаць аб славутасцях Мінска на англійскай мове, таму што можна было даведацца новыя словы і выразы па тэме "Горад і яго славутасці, гарадское жыццё", паспрабаваць сябе ў якасці гіда.
Арыяна Іванчук: Дадзены фармат вывучэння і практыкі англійскай мовы па-за аўдыторыяй быў вельмі карысны і цікавы. Я не толькі даведалася шмат пра Мінск з гістарычнага і культурнага пункту гледжання, але і паспрабавала сябе ў якасці гіда, без сарамлівасці кажучы па-ангельску. Ніколі ў мяне не было такога досведу, каб я падчас шпацыру вучыла мову і знаёмілася з новымі фактамі аб горадзе. Дзякуй, пабольш бы такіх мерапрыемстваў!