ПРАФСАЮЗНАЕ БЮРО ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА
Інфармацыя аб дзейнасці
Першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ
Галоўная мэта прафсаюза – абарона правоў і інтарэсаў студэнтаў!
Праца прафбюро на філалагічным факультэце ажыццяўляецца 7 камісіямі. Камісіі ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы прафсаюзных сходаў, праводзяць матывацыйныя мерапрыемствы.
Камісія па жыллёва – бытавой рабоце:
Жыллёва-бытавая камісія з'яўляецца важным сувязным звяном Студэнцкага гарадка, Прафсаюзнага камітэта БДУ і непасрэдна філалагічнага факультэта.
ЖБК дае магчымасць атрымаць месцы ў інтэрнаце тым, хто ў гэтым мае патрэбу. Камісія праводзіць маніторынг па пытаннях засялення студэнтаў у інтэрнаты.
Члены камісіі збіраюцца па меры неабходнасці і вырашаюць пытанні аб выдзяленні месца таму ці іншаму студэнту. Камісія складаецца як з выкладчыкаў (дэканат), так і са студэнтаў філалагічнага факультэта. Курыруецца студэнцкая ЖБК Прафсаюзам БДУ і непасрэдна Студэнцкім гарадком.
Камісія па сацыяльнай рабоце:
1. Праводзіць маніторынг сацыяльнага становішча навучэнцаў.
2. Інфармуе навучэнцаў аб сістэме і формах сацыяльнай падтрымкі.
3. Аналізуе сацыяльнае становішча навучэнцаў.
4. Уносіць прапановы па пытаннях падтрымкі навучэнцаў.
5. Аказвае матэрыяльную дапамогу на аснове Палажэння "Аб аказанні матэрыяльнай дапамогі навучэнцам I і II ступені вышэйшай адукацыі, навучэнцам і аспірантам дзённай формы навучання са сродкаў прафсаюзнага бюджэта».
Камісія па арганізацыйна-масавай і інфармацыйнай рабоце:
1.Уносіць прапановы ў праекты перспектыўных і бягучых планаў работы прафкама.
2.Ажыццяўляе рэалізацыю канцэпцыі інфармацыйнай работы.
3.Вядзе ўлік членаў арганізацыі на факультэце.
Камісія па вучэбна – вытворчай рабоце:
1.Распрацоўвае і ўносіць прапановы па ўдасканаленні навучальнага працэсу.
2. Праводзіць кансультацыйную, тлумачальную і інфармацыйную работу сярод навучэнцаў па пытаннях навучальнага працэсу.
3. Праводзіць маніторынгі па пытаннях стыпендыяльнага забеспячэння.
Камісія па праектнай дзейнасці і культурна-асветніцкай рабоце:
1. Каардынуе праектную дзейнасць і культурна-асветніцкую працу на факультэце.
2.Праводзіць культурна-асветніцкія мерапрыемствы прафбюро.
Камісія па аздараўленчай, фізкультурна-масавай і спартыўнай рабоце:
1. Праводзіць кансультацыйную, тлумачальную і інфармацыйную працу сярод навучэнцаў аб магчымасцях аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння, садзейнічае ў набыцці пуцёвак.
3.Арганізоўвае працу груп агульнай фізічнай падрыхтоўкі «Здароўе» (выдача абанементаў на наведванне басейна і трэнажорнай залы).
4.Арганізоўвае фізкультурна-аздараўленчую і спартыўную работу, правядзенне спартакіяд.
5. Арганізоўвае адпачынак і аздараўленне навучэнцаў.
Камісія па грамадскім кантролі за працай прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання:
1. Распрацоўвае і ўносіць прапановы па паляпшэнні арганізацыі харчавання.
2. Праводзіць параўнальны аналіз цэн у прыватным буфеце філалагічнага факультэта з прыватнымі аб'ектамі гандлю на іншыхфакультэтах.
3. Праводзіць анкетаванне навучэнцаў з мэтай аналізу дастатковасці сетак гандлёвых прадпрыемстваў, цэнаўтварэння.
Наша выдатная каманда заўсёды гатова прапанаваць сваю дапамогу студэнтам. Прафсаюз студэнтаў дапамагае рэалізоўваць цікавыя праекты і ідэі навучэнцаў. Мы заўсёды рады супрацоўніцтву.
Разам мы можам УСЁ!
Атрымаць больш інфармацыі, сачыць за нашымі навінамі Вы можаце ў нашай групе
«Прафбюро філфака» https://vk.com/profkombsu_philfak
Інстаграм: https://www.instagram.com/profkom.phil.bsu/?next=%2F
Тэлеграм: https://t.me/profkom_phil_bsu
ТікТок: https://www.tiktok.com/@fil.profkom.bsu?_t=8fV0NU9Myg9&_r=1
Старшыня
Лявонава Дар'я Аляксандраўна, студэнтка спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія».