Студэнцкае навуковае грамадства з’яўляецца выбарным калегіяльным органам студэнтаў і магістрантаў.
Мэтай дзейнасці Студэнцкага навуковага грамадства з’яўляецца садзейнічанне павышэнню якасці адукацыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, павышэнне культуры ўзаемаадносін удзельнікаў адукацыйнага працэсу, развіццё прынцыпаў сукіравання, арганізацыя студэнцкіх навуковых мерапрыемстваў.
Напрамкі працы:
- штогадовае анкетаванне студэнтаў;
- удзел у арганізацыі і правядзенні канферэнцый, круглых сталоў;
- маніторынг вынікаў экзаменацыйных сесій;
- пытанні і прапановы Савету факультэта на падставе аналізу прадстаўленых дадзеных;
- арганізацыя сустрэч студэнтаў з выбітнымі выпускнікамі філалагічнага факультэта;
- удзел у арганізацыі і правядзенні выязных універсітэцкіх семінараў;
- праца з абітурыентамі.
Склад Студэнцкае навуковае грамадства філалагічнага факультэта

Старшыня
Гурыновіч Ірына Аляксандраўна,
студэнтка спецыяльнасці "Беларуская філалогія"
Група «УКантакце»: https://vk.com/sskon_ff
Акаўнт у «Інстаграм»: https://www.instagram.com/sskon_ff/
Тэлеграм-канал: https://t.me/sskon_ff



BY

