Сэрвісы

Адгрымеў яркімі фарбамі выпускны май

1

Адгрымеў яркімі фарбамі выпускны май. Нічога не падазраваючы, юныя, вясёлыя і прыгожыя маладыя людзі, з верай у светлую будучыню і вялікімі планамі, ступілі ў пацямнелы пасля страшнай навіны чэрвень. У галовах маленькіх і вялікіх, маладых і старых, трывожным звонам, бразготам куль і выбухамі гранат гучала адно слова. Вайна.

Выжыць і перамагчы. Такую мэту мы паставілі сабе ўжо вельмі хутка. Як толькі вораг прарваў абарону Брэсцкай крэпасці.

2

Ці ведаў хтосьці з нас тады, як доўга давядзецца змагацца. Змагацца за жыццё. За будучыню. За маладосць. Хай ужо не нашу – іншых. За тое, каб яны ўбачылі той самы май, які не так даўно бачылі, але ўжо паспелі забыцца, мы самі.

Фарбы згушчаліся з кожным днём усё больш.

3

Мы назіралі развітанне. Штотыдзень. Штодзень. Штогадзіну. Штохвілінна. Вось стары развітваецца са сваім любімым канём, старэнькім, як ён. Аднаму Богу вядома, колькі яны прайшлі разам. Магчыма, яны апошнія, хто застаўся адзін у аднаго. А зараз... Хто з іх памрэ раней? Страшнае пытанне. Але такая была праўда. Праўда, якую мы назіралі гэтыя доўгія гады.

Яе мы назіралі і ў самым непрыдатным для гэтага месцы – вачах дзяцей, якім даводзілася ваяваць разам з дарослымі. Быць партызанамі.

4

Падрыўнікамі. Воінамі. Колькі такім воінам было гадкоў? Белабрысыя і каравокія. З вяснушкамі і румянымі шчокамі. Без свайго звонкага рогату, а абсалютна сур’ёзна і самаахвярна, яны на роўных з усімі кідаліся пад танкі.

5 6

7

 Ім у такім узросце кніжкі чытаць, ды і з салдацікамі гуляцца, толькі цацачнымі, а не паміраць у блакадзе, хавацца за студнямі, у печах і лясах, каб захаваць толькі пачатае жыццё…

8

Яны не павінны развітвацца з роднымі. Але ім прыйшлося. Яны занадта рана пасталелі. Вось такі жорсткі і страшны час. Вайна.

А фарбы згушчаліся ўсё больш.

910

Над зямлёй раз-пораз гучалі крыкі і малітвы. Малітва. Як яна была патрэбна ў той момант. Яна давала веру ў тое, што ўсё гэта хутка скончыцца, а значыць, і сілы працягваць барацьбу. Наколькі страшная была гэта справа, што нават запаведзі адыходзілі на другі план. «Не забі». «Не выкрадзі». Гэтага цяпер нібы зусім ніхто і не памятаў.

1112

Мы змагаліся. Змагаліся за тое, каб гэтага больш ніколі не здарылася.

І вось ... Цёмныя фарбы сталі святлей і ярчэй.

13

 Чырвонае поле. І гэта не кроў, не. А макі, якія ўвабралі ўсю яе ў сябе. Магчыма, таму яны здаліся нам асабліва барвовымі. Як у той выпускны май. Мы думалі, што менавіта ён быў самым шчаслівым у нашым жыцці. А многія не дажылі да таго, каб убачыць падораны нам вялізны букет кветак.

Тысячамі і тысячамі пажараў гарэлі цяпер вочы людзей. Перамога.

14

У нашых руках зараз не зброя, а апаленая пажарамі Радзіма. І будучыня. Будучыня, у якой на вякі захаваны будзе ў граніце, словах і памяці несмяротны, яркі май. Пераможны май. 

15

Image

Рэсурсы

Image
Image