Сэрвісы

Навіны

АКЦЫЯ БДУ “ПАТРЫЯТЫЗМ ПРАЗ МАСТАЦТВА” АТРЫМАЛА ПРАЦЯГ

АКЦЫЯ БДУ “ПАТРЫЯТЫЗМ ПРАЗ МАСТАЦТВА”  АТРЫМАЛА ПРАЦЯГ

На філалагічным факультэце 6 сакавіка 2025 г. адбылася прэзентацыя 10-томнага Збору твораў Івана Навуменкі  (1925 – 2006) – ветэрана Вялікай Айчыннай вайны з баявымі ўзнагародамі, Народнага пісьменніка Беларусі, дзяржаўнага дзеяча і акадэміка, ачольніка беларускіх навукоўцаў у Міжнародным камітэце славістаў на працягу доўгіх часоў, чый 100-гадовы юбілей (16 лютага) быў ушанаваны ва ўстановах культуры і адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Адкрыў сустрэчу дэкан Сяргей Важнік, які падкрэсліў ролю кнігі і філалагічнай адукацыі ў патрыятычным выхаванні, а таксама сувязь Івана Навуменкі з факультэтам: выдатны пісьменнік і вучоны быў яго выпускніком, аспірантам, дактарантам і загадчыкам кафедры беларускай літаратуры ў 1969 – 1972 гг.

Першы том прадстаўленага Збору твораў Івана Навуменкі адкрываецца прадмовай, якую напісаў яго сын, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства Павел Навуменка. У сваёй адметнай лектарскай манеры, якую ведаюць і любяць некалькі пакаленняў студэнтаў, Павел Навуменка падзяліўся ўспамінамі пра бацьку і жыццё сям’і, дзе заўсёды цаніліся найперш веды і кнігі. Прагучалі таксама выступленні калег Паўла Іванавіча – прафесара Людмілы Сіньковай і дацэнта Лады Алейнік. Выкладчыкі, студэнты і госці факультэта мелі магчымасць убачыць выставу кніг Івана Навуменкі, падрыхтаваную Крысцінай Палянскай –  загадчыцай аддзела абслугоўвання бібліятэкі філалагічнага і эканамічнага факультэтаў; паглядзець фрагмент дакументальнага фільма пра Івана Навуменку (з нізкі “Святло далёкай зоркі” Аляксандра Дамарацкага). Асобны камплект усіх 10 тамоў прадстаўленага Збору твораў быў пададзены на прагляд прысутным у аўдыторыі, а напрыканцы сустрэчы Павел Навуменка падарыў гэты камплект Ладзе Алейнік як знаўцу творчасці Івана Навуменкі.  Забяспечвалі правядзенне сустрэчы таксама загадчык кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства дацэнт Таццяна Марозава, дацэнт Ларыса Гедзімін, спецыяліст Валерыя Уласевіч.     

rbrbtrxbtbtbbrbtbtbtrbbb_2.jpeg

rbrbtrxbtbtbbrbtbtbtrbbb_3.jpeg

rbrbtrxbtbtbbrbtbtbtrbbb_1.jpeg

rbrbtrxbtbtbbrbtbtbtrbbb_1.JPG

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.