У межах прафарыентацыйнай працы кафедрай гісторыі беларускай літаратуры была арганізавана сустрэча з вучнямі сярэдняй школы № 121 г. Мінска, якая адбылася 27 лютага 2020 г.
Прысутнічалі вучні двух 11-ых класаў і профільнага 10 класа (з паглыбленым вывучэннем мовы і літаратуры). Вучняў (у складзе 67 чалавек) суправаджалі два класныя кіраўнікі і настаўнікі рускай і беларускай мовы і літаратуры.
Школьнікам былі праведзены экскурсіі па філалагічным факультэце, знаёмства з кабінетам беларускай філалогіі, аўдыторыяй народных пісьменнікаў.
Вучні праглядзелі электронную прэзентацыю пра ўмовы паступлення і вучобу на філалагічным факультэце БДУ.
Дацэнт І. Э. Багдановіч расказала гісторыю літаратурных аб’яднанняў філфака, патлумачыла магчымасці сённяшніх студэнтаў у напрамку творчай рэалізацыі.
У склад арганізацыйнай групы ўваходзілі прафесар Ж. В. Некрашэвіч-Кароткая, прафесар Л. Д. Сінькова, дацэнт У. Г. Кароткі, дацэнт І. Э. Багдановіч, дацэнт Л. В. Алейнік.




BY 
