6 верасня ў 11.00 у холе рэктарата БДУ (Бабруйская 5а) – урачыстае адкрыццё выставы “Гісторыя станаўлення выбарнага права на беларускіх землях”, выстава праводзіцца ў межах праекта “Мая краіна – мая будучыня. Важнасць свядомага выбару”, прысвечанага выбарам дэпутатаў Нацыянальнага сходу. Ініцыятарамі мерапрыемства сталі: Рэктарат БДУ, ГА “Саюз жанчын БДУ”, першасная арганізацыя БДУ РГА “Белая Русь”. Выстава арганізавана пры падтрымцы Нацыянальнага гістарычнага музея РБ (звыш 147 экспанатаў), Фундаментальнай бібліятэкі БДУ, Музея гісторыі БДУ. Выстава складаецца з чатырох экспазіцый, якія адлюстроўваюць розныя гістарычныя перыяды станаўлення выбарнага права на беларускіх землях: Полацкае княства, Вялікае Княства Літоўскае, эпоха БССР, сучаснасць. Усяго будзе прадстаўлена звыш 300 экспанатаў. Выстава будзе суправаджацца падрабязнай прэзентацыяй, якая распавядзе пра гісторыю і сучасны стан выбарнага права, падкрэсліць важнасць удзелу кожнага грамадзяніна ў выбарах, важнасць усвядомленага выбару, ад якога залежыць будучыня нашай краіны. У распрацоўцы канцэпцыі выставы бралі ўдзел: д.ф.н., прафесар БДУ, Старшыня ГА “Саюз жанчын БДУ” Ірына Валер’еўна Казакова, дырэктар Музея гісторыі БДУ Эма Леанідаўна Маліноўская, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Алег Гар’евіч Рыжкоў.
Выстава будзе працаваць з 06.09.2016 па 11.09.2016. Уваход вольны. Папярэдні запіс наведвання груп (не больш за 10 чалавек) – 210-48-36 (Дар’я Ігараўна). Час працы выставы – з 10.00 да 16.30.


BY

